Вясновыя "Урокі бяспекі" — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Вясновыя "Урокі бяспекі"

article3049.jpg

 Вясновыя “Урокі бяспекі” для выхаванцаў старшых груп ДУА “Яслі-сад №1 г. Івацэвічы”  правёў старшы інспектар ГПіУГ Івацэвіцкага райаддзела па НС Валерый Молаш.

Каб бяда не застала знягацку ні малых, ні дарослых, дзяцей з самага ранняга ўзросту патрэбна навучаць самым простым, элементарным мерам перасцярогі. Найчасцей дзеці становяцца віноўнікамі менавіта пажараў.

Прадстаўнік службы выратавання разам з дзецьмі на пачатку гутаркі вызначалі мяжу паміж добрым і шкодным агнём, пералічваючы яго заслугі перад чалавекам, а потым – шкоду. Называлі прычыны ўзнікнення пажараў, правілы выкліку пажарных, пералічвалі сродкі пажаратушэння. Варта адзначыць, што значная большасць выхаванцаў дакладна ведаюць свае дамашнія адрасы, што пацверджана праведзенай гульнёй, па ўмовах якой хлопчыкі і дзяўчынкі па чарзе “выклікалі” па тэлефоне пажарных на свой дамашні  адрас. А сярод традыцыйнага нумару “101” яны называлі і “112” і “911”.

Былі яшчэ іншыя гульні з выкарыстаннем тых жа цацачных пажарных аўтамабіляў, разгадванне загадак. Кожны, хто выдатна паказаў свае веды асноў бяспечнасці жыццядзейнасці атрымаў прыз. Не менш прыемным прызам быў для дзяцей прагляд новых мультфільмаў серыялу “Чароўная кніга МНС”.

Такія ж «Урокі бяспекі» былі праведзены напярэдадні і для выхаванцаў ДУА «Яслі-сад №3 г. Івацэвічы». На працягу красавіка-мая выратавальнікі сумесна з работнікамі ДУК «Івацэвіцкая раённая клубная сетка» правядуць тэматычныя кіналекторыі, ў межах якіх аналагічныя «Урокі бяспекі» пройдуць для выхаванцаў усіх дзіцячых садкоў раёна і вучняў пачатковых класаў школьных устаноў адукацыі.

Падрыхтаваў Дзяніс КАРПАЎ.

 


Комментарии (0)
Добавить комментарий