Вучаць бяспецы сумеснымі намаганнямі... — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Вучаць бяспецы сумеснымі намаганнямі...

11 апреля 2017 - Александра Джежора
article3080.jpg

 Каб бяда не ступала на парог дамоў і кватэр, дзе падрастаюць малыя дзеці, шмат намаганняў да навучання апошніх мерам перасцярогі прыкладваюць выратавальнікі. З першых дзён красавіка, ва ўсіх дашкольных установах адукацыі  раёна праходзяць тэматычныя кіналекторыі, так званыя “Урокі бяспекі” ці “Урокі асцярожнасці”.

 Прагляду павучальных мультыплікацыйных фільмаў новага серыялу “Чароўная кніга МНС” папярэднічае змястоўная гутарка прадстаўніка райаддзела па НС з дашкольнікамі. Даволі часта яна ператвараецца ў дыялог, а то і наогул у гульню. Для дзяцей ёсць і асобныя заданні. Да прыкладу, хоць і прынята лічыць, што тэлефанаваць выратавальнікам павінны дарослыя, а не малыя дзеці, тым не меней і апошнія павінны ўмець паклікаць на дапамогу. Дзеці з самага ранняга ўзросту павінны ведаць свой дамашні адрас і сваё прзвішча. Пагадзіцеся, што навучыць гэтаму сваё дзіця найперш павінны самі бацькі.

Да прыкладу, значная большасць выхаванцаў дзіцячых садоў райцэнтра могуць дакладна назваць свій дамашні адрас, чаго часам нельга сказаць аб выхаванцах вясковых дзіцячых дашкольных устаноў адукацыі.

Днямі прадстаўніка раённай службы выратавання падчас чарговага кіналекторыя прыемна ўразілі сваімі ведамі і дасведчанасцю ў вобласці асноў бяспечнасці жыццядзейнасці не толькі выхаванцы старэйшай групы, але і сярэдняй ДУА “Квасевіцкі дзіцячы сад”. Такім чынам заставалася толькі напамінаць рабятам аб тых ці іншых мерах перасцярогі. Што тычыцца выкліку пажарных па тэлефоне, то бадай што ўсе дзеці ведаюць не толькі нумары тэлефонаў, але і што, ў якой паслядоўнасці трэба гаварыць, каб пажарныя як мага хутчэй прыехалі да месца здарэння і патушылі пажар.

Па выніках  праведзеных у сёлетнім красавіку “Урокаў бяспекі” у дзіцячых садках можна адзначыць станоўчую сумесную работу выхавацеляў і бацькоў ДУА “Гошчаўскі діцячы сад”, ДУА “Стайкаўскі лдзіцячы сад”, ДУА “Зяленаборскі дзіцячы сад”.

Толькі разам мы зможам навучыць дзяцей усяму неабходнаму і важнаму, ўто зможа гарантаваць ім  шчаслівае і бяспечнае дзяцінства.

Валерый МОЛАШ, ст.інспектар ГПіУГ райаддзела па НС.

 

 

 

Комментарии (0)
Добавить комментарий