Вынікі чарговых тураў... — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Вынікі чарговых тураў...

article2289.jpg

 

Трэці адборачны тур конкурсу юных знаўцаў пажарнай справы сярод вучняў пачатковых класаў прайшоў на базе Косаўскай СШ. Яго ўдзельнікамі былі каманды-прадстаўнікі сярэдніх школ Косаўшчыны.

Кожная каманда мела назву, адпавядаючую назве школьнага клуба юных выратавальнікаў-пажарных. Так, каманда касаўчан называецца “Саламандра”, а каманды вучняў Гошчаўскай СШ і Запалянскага дзіцячага садка-сярэдняй школы называліся “Агеньчыкамі” . Прадстаўнікі Зеленаборскай і Квасевіцкай школ ўдзел у конкурсе не прынялі.

Традыцыйна конкурс складаецца з шасці заданняў, два з якіх рабяты рыхтуюць загадзя адпаведна Палажэнню. Заданні маюць у асноўным навучальны накірунак і патрабуюць ад удзельнікаў адпаведных ведаў найперш па асновах бяспечнасці жыццядзейнасці, а яшчэ кемлівасці, знаходлівасці.

Па выніках спаборніцтваў першае месца з максімальнай колькасцю набраных за гульню балаў заняла каманда “Саламандра” у складзе вучняў ДУА “Косаўская СШ” : Марк Краўчанка (капітан каманды), Аляксандра Былінская, Насця Веслабоцкая, Насця Канявега, Дзмітрый Дземідовіч  і Ягор Шчурко. Другое месца журы прысудзіла камандзе “Агеньчык” ДУА “Запалянскі дзіцячы сад-сярэдняя школа”. На трэцім месцы – каманда “Агеньчык”  ДУА “Гошчаўская СШ”.

            Атрымалася, што ўсе каманды – удзельнікі конкурсу занялі прызавыя месцы і былі ўзнагароджаны Граматамі райаддзела па надзвычайных сітуацыях і аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. Кожны ўдзельнік каманды быў адзначаны і падарункам.

Валерый МОЛАШ, старшы інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадкасцю райаддзела па НС.

 

 

Комментарии (0)
Добавить комментарий