Выпальваць траву нельга! — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Выпальваць траву нельга!

19 апреля 2013 - Administrator
article304.jpg

 

У перадсвяточныя выхадныя навядзенне парадку на падворках вядзецца даволі інтэнсіўна. Не дапусціце, каб чысціню на вашым двары навёў агонь. А прычынай гэтаму можа стаць  наўмыснае, лёгкадумнае і безадказнае паленне сухой мінулагодняй травы і іншай расліннасці, а часам развядзенне кастроў на прысядзібных участках для спалення бытавога смецця, якое сабралася за зіму, абрэзкаў пладовых дрэў, сухога мінулагодняга лісця.

 

У выніку палення сухой расліннасці на тарфяніках летась найбольш такіх пажараў зарэгістравана на землях КУСП “Перамога” і ААТ “Івацэвічыагратэхсэрвіс”.  На працягу мінулага года зарэгістравана 45 фактаў выпальвання сухой травы  і ўсе яны ліквідаваны сіламі падраздзяленняў райаддзела па надзвычайных сітуацыях. Найчасцей сухая трава гарэла на землях СВУ “Даманава”, на тэрыторыях Бытенскага, Дабромысленскага, Даманаўскага і Косаўскага сельвыканкамаў. На працягу мінулага года супрацоўнікамі  райаддзела па НС сумесна з прадстаўнікамі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, лясной гаспадаркі, інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы акружаючага асяроддзя было праведзена 18 рэйдаў па недапушчэнню вясенніх палаў. За выпальванне сухой расліннасці і развядзенне кастроў у забароненых месцах работнікамі райаддзела па НС складзена 42 адміністрацыйных пратакола, лясной аховай ДЛГУ “ Івацэвіцкі лясгас” і ДЛГУ “Целяханскі лясгас” складзена 18 пратаколаў за парушэнне патрабаванняў правіл пажарнай бяспекі ў лясах і раённай інспекцыяй прыродных рэсурсаў складзена 8 пратаколаў за паленне сухой травы.

Нагадаем, што згодна пункту 33  Правілаў пажарнай бяспекі Рэспублікі Беларусь для жылых дамоў, індывідуальных гаражоў і садовых таварыстваў сведчыць, што на тэрыторыях, прылягаючых да жылых будынкаў, індывідуальных гаражоў і садовых таварыстваў, а таксама гаспадарчых пабудоў не дапускаецца выпальванне сухой расліннасці, развядзенне кастроў, спаленне смецця і прымяненне якіх-небудзь крыніц адкрытага агню.

 

Парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфяніках ці парушэнне забароны наведвання лясоў пагражае папярэджаннем альбо штрафам у памеры да пяцідзесяці базавых велічынь.

Выпальванне сухой расліннасці, травы на корані, а таксама пожні на палях ці непрыняцце мер па ліквідацыі палаў пагражае штрафам у памеры ад 10-ці да 40-ка базавых велічынь

Распальванне кастроў у забароненых месцах можа абярнуцца для вінаватых штрафам у памеры да дванадцаці базавых велічынь.

 

Памятайце, што развесці касцёр на сваім падворку для спалення смецця дазваляецца толькі на адлегласці не меней за 15 м. ад жылых дамоў, гаспадарчых пабудоў і складзеных кармоў уласных і суседскіх, у ціхае, бязветранае надвор’е, не пакідайце касцёр без нагляду і не дазваляйце малалетнім дзецям самастойна сачыць за гарэннем кастра. А вось паленне травы катэгарычна забаронена.

Ведайце гэтыя патрабаванні і абавязкова іх выконвайце.

Валерый Молаш, старшы інспектар групы  прапаганды і навучання райаддзела па надзвычайных сітуацыях.

Комментарии (0)
Добавить комментарий