Выратавальнікі на жніве — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Выратавальнікі на жніве

7 августа 2017 - Александра Джежора
article3343.jpg

 Ужо сёмы ўборачны сезон запар вадзіцель ПАВЧ №1 Івацэвіцкага райаддзела па НС, старшыня ўнутранай службы Сяргей  Шынкевіч мяняе кабіну пажарнага аўтамабіля на штурвал зернеўборачнага камбайна.

Вось і сёлета ён разам са сваім памочнікам Аляксандрам Мажэйка на зернеўборачным камбайне “Палессе” ААТ “Новыя Стайкі” за лічаныя дні з пачатку жніва намалацілі па стану на 3 жніўня 520 тон збожжа, убраўшы болей  за 120 га  збожжавых.

Сяргей Анатольевіч раней дапамагаў ва ўборцы збожжавых ААТ “Падстарынь” і ААТ “Перамога”, неаднойчы ўваходзіў у спіс камбайнераў-тысячнікаў. У  ААТ “Новыя Стайкі” ён неаднойчы працаваў на трактары восенню ці ўвесну у вольны ад службы час, рыхтуючы глебу для сяўбы азімых ці яравых збожжавых. А вось на камабайне ў гэтай гаспадарцы працуе першы сезон, знаходзячыся ў працоўным водпуску. Работа на камбайне для Сяргея Анатольевіча – задавальненне. А ў дабавак – гэта неблагі грашовы дадатак  да сямейнага бюджэту.

Валерый МОЛАШ, старшы інспектар ГПіУГ райаддзела па НС.

 

 

Комментарии (0)
Добавить комментарий