Выратавальнікі правялі семінар-вучобу — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Выратавальнікі правялі семінар-вучобу

article1765.jpg

Семінар-вучоба  па пытаннях забеспячэння пажарнай бяспекі ў перыяд нарыхтоўкі кармоў і ўборкі ўраджаю адбыўся ў актавай зале ААТ “Івацэвічыагратэхсервіс”. Яго ініцыятарам выступіў раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях, а ў рабоце прынялі ўдзел  прадстаўнікі раённага ўпраўлення сельскай гаспадаркі.

Падчас семінару  былі разгледжаны і абмеркаваны  вынікі нядаўна праведзенага выратавальнікамі маніторынгу сельгаспрадпрыемтваў на прадмет выканання ў гаспадарках раёна патрабаванняў пажарнай бяспекі.

Да ўдзелу ў рабоце семінару былі запрошаны галоўныя аграномы, галоўныя інжынеры гаспадарак, брыгадзіры паляводства, начальнікі сельгасвытворчых участкаў, інжынеры па ахове працы. Прысутным  была прапанавана прэзентацыя супрацьпажарнага стану тэхнікі і месцаў захоўвання грубых кармоў у гаспадарках.  Усе ўдзельнікі семінару атрымалі тэматычныя памяткі са схематычным размяшчэннем скірд з адпаведнай адлегласцю адна ад другой,  да дарог, ліній электраперадач, лесу, пабудоў і г.д., іншая наглядна-інфармацыйная  прадукцыя па тэматыцы.

На жаль,  прадстаўнікі тых гаспадарак, дзе падчас маніторынгу было выяўлена  найбольш недахопаў (СПК “Косава”, СПК “Падстарынь”, СПК “Пагор’е”,  ДП э/б “Майск”,  ф-л “Дабромысль” ТАА “Брэст-травы” ) не прынялі ўдзел у семінары.

Валерый Молаш, старшы інспектар ГПіУГ райаддзела па НС.

 

 

 

 

Комментарии (0)
Добавить комментарий