Выратавальнікі раёна папярэджваюць... — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Выратавальнікі раёна папярэджваюць...

4 сентября 2015 - Александра Джежора
article1935.jpg

Спякотнае, без дажджоў лета стварыла яўную пагрозу ўзнікненню пажараў у лясах і на тарфяніках.  На працягу летняга перыяду  пажарныя аврыйна-выратавальныя падраздзяленні райаддзела па надзвычайных сітуацыях здзейснілі не адзін выезд на ліквідацыю гарэння лесу, тарфяной глебы, сухой травы.

    Выратавальнікамі было ліквідавана гарэнне лесу паблізу вёсак Краглевічы і В. Целяханская Вулькаўскага лясніцтва Целяханскага лясгасу. Не аднаго дня работы выратавальнікаў, работнікаў ішых прадпрыемстваў  каштавала тушэнне тарфяніку ва ўрочышчы “Заялоўе” на плошчах СВК “Косава”, на землях Любішчыцкага сельвыкнкама паблізу пасёлка Майск, на землях, якія належаць фермерскай гаспадарцы каля вёскі Уласаўцы, на плошчах, што належаць СВК “Мічурынск” і знаходзяцца каля вёскі Гошча, іншых месцах.  Ліквідавана гарэнене травы паблізу вёсак Сярадава і Панкі, Аляксейкі і  аграгарадка Святая Воля, райцэнтра і  шэрагу іншых населеных пунктаў.

    Нагадваем жыхарам раёна, што па-ранейшаму дзейнічае забарона на наведванне лясоў. Таму усім тым, хто пажадае пайсці ў лес пазбіраць грыбы ці ягады, найперш трэба наведаць лясніцтва па месцы жыхарства ці там, дзе вы збіраецеся пайсці ў лес, каб атрымаць адпаведны інструктаж аб захаванні патрабаванняў правіл пажарнай бяспекі і зарэгістравацца.

   Варта падвоіць свае пільнасць і ўвагу, калі знаходзіцеся ў лесе, на лузе ці тарфяным полі. Памятайце, што сухі, як порах тарфянік можа ўспламяніцца імгенна, а патушыць яго магчыма праз некалькі дзён, тым болей, калі гарэнне акажацца не выяўленым у яго пачатковай стадыі. Перасохлае дробнае сучча, імхі і леташняе апалае лісце ў якасці лясной падсцілкі таксама можа загарэцца ад маленькай, нават непрыкметнай іскрынкі. А тушыць лясны пажар ой як складана!

Выявіўшы гарэнне травы, лясны альбо тарфяны пажар неадкладна тэлефануйце ў службу выратавання па тэлефонах 101 ці 112, паведаміце аб гарэнні, а потым самі прыміце меры па ліквідацыі гарэння і то ў выпадку, калі яно не набрала моцы. Калі ёсць верагоднасць рызыкі для  ўласнага жыцця, то тэрмінова пакіньце небяспечнае месца. 

Валерый  Молаш, старшы  інспектар групы  прапаганды і ўзаемадзеяння з   грамадскасцю райаддзела па НС.

 

Комментарии (0)
Добавить комментарий