Выратавальнікі зноў наведалі "Дубравачку" — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Выратавальнікі зноў наведалі "Дубравачку"

8 августа 2016 - Александра Джежора
article2622.jpg

 У рамках правядзення  прафілактычных акцый “Канікулы без дыму і агню!” і "Бяспека ў нашых руках" івацэвіцкія выратавальнікі ў чарговы раз наведалі дзіцячы аздараўленчы лагер “Дубравачка”. У чацвёртую, заключную лагерную змену тут адпачываюць і з карысцю бавяць час 155 школьнікаў  з розных школ раёна.

Выратавальнікі наведалі дзяцей, каб зноў нагадаць ім аб жыццёваважнай неабходнасці захоўваць правілы бяспечнай жыццядзейнасці і ў перыяд канікулаў, і ў час адпачынку. Разам з прадстаўнікамі Івацэвіцкага райаддзела па НС да рабят прыехала і старшыня Івацэвіцкай раённай  арганізацыі таварыства  выратавання на водах Любоў Пішчык. І не выпадкова: болей за тыдзень таму ў рацэ “Шчара”, якая працякае нападалёк лагера патануў 15-гадовы выхаванец Быценскага дзіцячага дома.  Любоў Іванаўна нагадала хлопчыкам і дзяўчынкам аб  правілах паводзін на вадзе, аб забароне наведвання вадаёмаў без дарослых. Увазе рабят былі прадэманстраваны відэафільмы “Небяспека на вадзе” і іншыя аналагічнай тэматыкі, што дало дзецям магчымасць больш трывала ўсвядоміць расказанае.

Нагадалі дзецям і аб небяспецы агню. Гутарка  традыцыйна была пабудавана ў форме дыялога, які ў нейкай меры больш падобны на тэставыя заняткі для школьнікаў.  Былі прыведзены і прыклады вогненных здарэнняў па віне дзяцей, якіх сёлета зарэгістравана ў раёне ўжо два выпадкі. У дабавак многа было сказана аб небяспецы гульні дзяцей каля пясочных каре’раў, паблізу а то і ўнутры пакінутых жылых дамоў, неэксплуатуемых абектаў на фермах ці механічных майстэрняў, аб мерах засцярогі ў навальніцу, аб правілах паходу ў лес. Былі таксама і тэматычная віктарына “Стоп, агонь!”, і магчымасць для большасці з адпачывваючых  адчуць сябе выратавальнікам, апрануўшы яго баявое адзенне, пабываўшы ў кабіне сапраўднага пажарнага аўтамабіля, пакіраваўшы струменем вады са ствалоў рознай мадэфікацыі. Увазе дзяцей прадэманстраваны і відэафільм “Недзіцячыя гульні”, які абагуліў усе магчымыя небяспечнасці, якія падпільноўваюць чалавека, асабліва дзяцей, ледзь ці не на кожным кроку.

За правільныя адказы дзеці атрымалі прызы. Выратавальнікі ўручылі падлеткам тэматычныя буклеты і брашуры.

Валерый  Молаш, старшы  інспектар ГПіУГ райаддзела па НС.

 

 

 

Комментарии (0)
Добавить комментарий