Вызначаны новыя фіналісты — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Вызначаны новыя фіналісты

article2324.jpg


Праведзены яшчэ тры адборачныя туры конкурсу юных знаўцаў пажарнай справы 22-га сезона дзіцячых супрацьпажарных гульняў .

 Удзельнікамі Косаўскага занальнага тура былі каманды-прадстаўнікі сярэдніх школ Косаўшчыны. Па выніках спаборніцтваў першае месца з максімальнай колькасцю набраных за гульню балаў заняла каманда “Саламандра” у складзе вучняў ДУА “Косаўская СШ” : Марк Краўчанка (капітан каманды), Аляксандра Былінская, Насця Веслабоцкая, Насця Канявега, Дзмітрый Дземідовіч  і Ягор Шчурко. Другое месца журы прысудзіла камандзе “Агеньчык” ДУА “Запалянскі дзіцячы сад-сярэдняя школа”. На трэцім месцы – каманда “Агеньчык” у складзе вучняў  ДУА “Гошчаўская СШ”.

            У Быценьскім туры, які прайшоў у зале Даманаўскага СДК, бралі ўдзел прадстаўнікі сярэдніх школ  з Даманава, Быцені, волькі і Дабромысля. Тут максімальную колькасць балаў журы аднагалосна прысудзіла камандзе “Агеньчык” у складзе вучняў ДУА “Даманаўская СШ”  Антона Карповіча (капітан каманды), Мікіты Курлені, Дзімы Дарафеева, Каці Захаранкі, Ангеліны хоміч і Ані Жырковай. З другім рэзультатам гульні прыйшлі да фінішу рабяты з каманды “Іскрынка” ДУА “Дабромысельскі д/сад-СШ”, а трэці рэзультат належыць камандзе “Агеньчык” Волькаўская СШ.

            У актавай зале ДУА “Вялікагацкая СШ” прайшоў пяты адборачны тур, дзе змагаліся каманды – прадстаўнікі ДУА Аброўская СШ”, ДУА “Амельнянская СШ”, ДУА Вялікагацкая СШ” і ДУА “В.Аброўская СШ”. У напружанай барацьбе з адрывам у 0,5 бала журы прысудзіла аднагалосным рашэннем першае месца камандзе “Юныя выратавальнікі-пажарныя” ДУА “Вялікагацкая СШ” у складзе Глеба Скарупіча (капітан каманды), Ані Аляхновіч, Марыі Кабятка, Улада Бінкевіча, Улада Брычкалевіча і Маргарыты Клімовіч. Каманда “Агеньчык” з Амяльнянскай школы фінішавала другой, а на трэцюю прыступку п’едэсталу пераможцаў адпаведна набраным балам узнялася каманда “Агеньчык” ДУА “В. Аброўская СШ”.

Традыцыйна конкурс складаецца з шасці заданняў, два з якіх рабяты рыхтуюць загадзя,  адпаведна Палажэнню. Заданні маюць у асноўным навучальны накірунак і патрабуюць ад удзельнікаў адпаведных ведаў найперш па асновах бяспечнасці жыццядзейнасці, а яшчэ кемлівасці, знаходлівасці.

Усе каманды – удзельнікі конкурсу, заняўшыя прызавыя месцы, былі ўзнагароджаны Граматамі райаддзела па надзвычайных сітуацыях і аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. Кожны ўдзельнік каманды  адзначаны і асабістым прызамам. Акрамя гэтых устаноў арганізатарамі дзіцячых супрацьпажарных гульняў на сцэне з’яўляюцца аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, раённая арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага крыжа. Фінал конкурсу адбудзецца ў маі.

 

Валерый  Молаш, старшы  інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю  райаддзела па НС.

 

           

 

 

 

 

Комментарии (0)
Добавить комментарий