Эксплуатуйце электрапрыборы правільна — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Эксплуатуйце электрапрыборы правільна

9 декабря 2015 - Александра Джежора
article2125.jpg


Сёлета ў населеных пунктах раёна зарэгістравана 8 пажараў па прычыне няспраўнасці альбо неправільнай эксплуатацыі электрапрыбораў.

Ведайце і памятайце, што любы электрапрыбор пажаранебяспечны, а таму сыходзячы з дому ці кладучыся спаць абавязкова выключайце ўсе электрапрыборы з разеткі,  не пакідайце іх у рэжыме чакання, выключаючы толькі з дапамогай пульта дыстанцыйнага кіравання. Выключэнне складае толькі халадзільнік, аднак пажары ад халадзільнікаў таксама час ад часу рэгіструюцца. Найперш убярыце ўсё згаральнае ад яго корпусу на адлегласць у 0.5 м., не стаўце на халадзільнік мікрахвалевыя печы, хлебніцы і іншае. Калі ваш халадзільнік прымыкае да драўлянай сцяны, то гэтае месца лепей атынкаваць ці абабіць бляхай, калі сцяна паклеена шпалерамі, то іх са сцяны за халадзількам лепей зняць.

Днямі здарыўся пажар у аграгадку Любішчыцы, дзе гаспадыня аднаго з дамоў пакінула ў мікрахвалевай печы прадукты для размарозкі і пайшла з дому. Пажарам пашкоджана маёмасць у памяшканні кухні.

Ніколі не пакідайце ўключаныя ў электрасетку прыборы без нагляду. Падвойце сваю пільнасць пры карыстанні электранагравальнымі прыборамі, бо найчасцей менавіта прасы, кіпяцільнікі, пліты, абагравальнікі становяцца прычынай вогненных здарэнняў у дамах і кватэрах. Не перагружайце электрасетку, уключаючы з допамогай тых жа трайнікоў адразу некалька магутных спажыўцоў электраэнергіі.  У электрашчытку не скарыстоўвайце самаробныя засцерагальнікі “жучкі”, бо якіх бы мудрагелістых канструкцый яны не былі, вынік заўсёды аднолькавы – пажар.  Сачыце за спраўнасцю электрапрыбораў. Увогуле, калі набылі нейкі новы электрапрыбор, то найперш азнаёмцеся з інструкцыяй па яго эксплукатацыі, азнаёмце з ёю ўсіх сваіх дамашніх. Калі нейкі электрапрыбор выйшаў са строю, то праінфармуйце аб няспраўнасці ўсіх членаў сям’і. Ніколі не ўключайце ці выключайце прыбор мокрымі рукамі.

Не дазваляйце малым дзеткам самастойна ўключаць і выключаць электрапрыборы, не пакідайце іх адных у тым пакоі, дзе працуе нейкі электрапрыбор, асабліва    награвальны.

Калі здарылася, што нейкі электрапрыбор усё ж загарэўся, то тэрміновы адключыце яго ад электрасілкавання, накрыйце коўдрай ці іншай грубай тканінай.

Электрапрыборы прызначаны для паляпшэння нашага быту, для зручнасці і ўтульнасці. Ці будзе так заўсёды, залежыць ад яго ўладальніка.

Валерый  Молаш, старшы  інспектар групы прапагангды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю  райаддзела па НС.

Комментарии (0)
Добавить комментарий