Юбілейны чэмпіянат да Дня Перамогі — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Юбілейны чэмпіянат да Дня Перамогі

article3135.jpg

 ХХ раённы чэмпіянат па відах пажарнага спорту сярод школьных КЮВП прайшоў напярэдадні святкавання Вялікай Перамогі на базе ПАВЧ №1 г. Івацэвічы.

Яго ўдзельнікамі былі на гэты раз 8 каманд, склад кожнай – шэсць хлопчыкаў адпаведнага Палажэнню ўзросту.

Спаборніцтвы складаліся з чатырох наступных відаў: пераадоленне 100-метровай паласы з перашкодамі, пад’ём  па падвешанай штурмавой лесвіцы ў вакно другога паверха вучэбнай вежы, баявое разгортванне ад мотапомпы і эстафета “Паласа перашкод”.

У выніку згодна набраных ачкоў першае месца занялі прадстаўнікі КЮВП “Полымя” ДУА “Целяханская СШ” у складзе вучняў 7-8-х класаў Бабея Багдана, Яўгена Жыцянёва, Яўгена Крынца, Паўла Шляжка, Якава Пушыла і Івана Харужага. Камандзе уручаны Грамата райаддзелаў па НС,  адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, каштоўныя падарункі кожнаму прадстаўніку каманды, а таксама пераходзячы Кубак чэмпіянату. Другую прыступку п’едэсталу пераможцаў заняла каманда КЮВП “Полымя” ДУА “СШ №4 г. Івацэвічы” і на трэцім месцы каманда КЮВП “Выратавальнікі” ДУА “СШ №1 г. Івацэвічы”. Усе каманды-пераможцы узнагароджаны Граматамі заснавальнікаў спаборніцтваў, каштоўнымі падарункамі.

Вызначаны пераможцы і ў асабістым першынстве.Такім чынам, у пад’ёме па лесвіцы-штурмоўцы найлепшы рэзультат належыць прадстаўніку каманды чацвёртай школы райцэнтра Уладзіславу Бахуру. А ў пераадоленні 100-мятровай паласы з перашкодамі лепшы вынік у Іллі Капейка з ДУА “Дабромысленскі дзіцячы сад-сярэдняя школа”. Абодва хлапчукі атрымалі Дыпломі і медалі першай ступені, а ў якасці падарункаў – футбольныя мячы.

Арганізатарамі спаборніцтваў з’яўляюцца традыцыйна раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях, аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, раённая арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа.

Валерый МОЛАШ, старшы інспектар ГПіУГ райаддзела па НС.

 


Комментарии (0)
Добавить комментарий