Юбілейны сезон — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Юбілейны сезон

article2578.jpg

 Дзясяты раз  запар у летні перыяд запрацаваў профільны аздараўленчы лагер “Выратавальнік”, арганізатарам якога сумесна з аддзелам адукацыі, спорту і турызму райвыканкама выступае Івацэвіцкі райаддзел па НС.

Першыя чатыры гады лагер быў палатачным,  а вось ужо шостае лета гурткоўцы школьных клубаў юных выратавальнікаў-пажарных і актывісты маладзёжнага руху выратавальнікаў-пажарных з ліку старшакласнікаў ДУА “Ліцэй Івацэвіцкага раёна”, сярэдніх школ райцэнтра, а таксама Косаўскай, Амяльнянскай і Воленскай школ лагерную дзевяцідзёнку праводзяць у корпусе на базе дзіцячага аздараўленчага лагера “Дубравачка”.  У складзе “Выратавальніка” – вучні 9-10-х класаў. Тут пераможцы і самыя актыўныя удзельнікі конкурсаў, гульняў, алімпіяд па асновах бяспечнай жыццядзейнасці, якія арганізоўваюць і праводзяць для дзяцей Івацэвіцкія выратавальнікі: Яна Раманко,  Насця Чухрай, Ірына Пракапеня, Максім Шалошык з ДУА “Ліцэй Івацэвіцкага раёна”,   Павел Перахвал, Аляксандр Дзягцярык, Павел Ізбіцкі, Улад Ляшкевіч – дзесяцікласнікі ДУА “СШ №3 г. Івацэвічы”, Кірыл Юркевіч, Улад Патапчук, Дзмітрый Бонда, Улад Мігно з ДУА “СШ №4 г. Івацэвічы”, дзесяцікласнік ДУА “СШ №1 г.Івацэвічы”  Аляксандр Ланец, Алена Шпетная, Аня Казімірчык з ДУА “Косаўская СШ”, іншыя рабяты.  Ужо не першы год адпачываюць у “Выратавальніку” Лілія Бенда з Амяльнянскай школы, Максім Корзан з Воленская СШ,  Фаіна Салавей, вучаніца ДУА “СШ №4 г. Івацэвічы”.

            Разам са  сваімі выхавацелямі, а гэта студэнты-практыканты педагагічных ВНУ Алёна Шыкула і Марына Соц, 35 хлопчыкаў і дзяўчынак цікава і карысна бавяць вольны час, каб прыйсці ў школу  з новымі сіламі і папоўненымі ведамі правілаў бяспекі, і не толькі пажарнай. Сапраўды, значная колькасць праводзімых з рабятамі мерапрыемстваў маюць супрацьпажарны кірунак. А вось пераможцаў заўсёды чакаюць прызы. Дарэчы, хлопцы і дзяўчаты  былі бадай самымі актыўнымі ўдзельнікамі праводзімага ў “Дубравачцы” Івацэвіцкімі выратавальнікамі “Дня бяспекі”. А яшчэ рабяты з “Выратавальніка” працягваюць шматгадовае сяброўства з выратавальнікамі пажарнага аварыйна-выратавальнага паста агр. Быцень: выратавальнікі-прафесіяналы наведваюць  рэгулярна сваіх падапечных у лагеры, а рабяты ў сваю чаргу наносяць зваротныя візіты да пажарных, пад час якіх разам спаборнічаюць, болей дасканала вывучаюць пажарную справу і дапамагаюць па догляду кветак і іншых раслін на тэрыторыі ПАВП.

            У рамках праводзімай рэспубліканскай акцыі “Канікулы без дыму і агню!” школьнікі з профільнага лагера  арганізоўваюць і праводзяць тэматычныя мерапрыемствы для малодшых школьнікаў, што адпачываюць у самой “Дубравачцы”.

Валерый  Молаш, старшы  інспектар ГПіУГ райаддзела па НС.

 

 

 

Комментарии (0)
Добавить комментарий