З клопатам аб дзецях... — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


З клопатам аб дзецях...

23 января 2018 - Александра Джежора
article3688.jpg

 Цікавячыся ўмовамі пражывання непаўналетніх дзяцей, якія прызнаны знаходзячыміся ў сацыяльна-небяспечным становішчы, інспектар ІНіП Івацэвіцкага райаддзела па НС Уладзіслава Пархомік адправілася ў чарговы сумесны рэйд з прадстаўнікамі ДУА “Івацэвіцкі сацыяльна-педагагічны цэнтр”.

У полі зроку рэйдавай групы былі сем’і, што пражываюць у райцэнтры.

Першачаргова з бацькамі былі праведзены прафілактычныя гутаркі наконт пастаяннага кантролю за дзеяннямі малалетніх дзяцей, аб недапушчэнні пакідання малалетніх дзяцей адных без прыгляду ці то дома, ці то на вуліцы. У рукі малалетніх дзяцей не павінны трапляць ні запалкі, ні запальніцы, пажадана, каб нават тэлевізар малым дзецям уключалі дарослыя.

Аб усім гэтым, а таксама аб небяспецы выхаду на лёд, аб бяспечных паводзінах у галалёдзіцу і правілах засцярогі ў моцныя маразы нагадала бацькам прадстаўнік райаддзела па НС. У кожнай наведанай кватэры ці доме Уладзіслава Уладзіміраўна пакінула тэматычныя буклеты і памяткі, накіраваныя на забеспячэнне бяспечнага жыцця дзяцей і падлеткаў.

 Валерый МОЛАШ, старшы інспектар ГП і УЗ райаддзела па НС.

 

 

 

Комментарии (0)
Добавить комментарий