З клопатам пра кожнага вяскоўца... — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


З клопатам пра кожнага вяскоўца...

13 февраля 2018 - Александра Джежора
article3736.jpg

 


Інспектары ІНіП Івацэвіцкага райаддзела па НС Уладзіслава і Віталій Пархомікі свой чарговы рэйд-агляд па праверцы выканання вяскоўцамі правілаў пажарнай бяспекі ў ацяпляльны перыяд правялі па вёсках Стайкаўскага сельвыканкама. Наведалі шэраг дамоў жыхароў аг. Гошчава. Большая ўвага і пільнасць з боку прадстаўнікоў службы выратавання раёна былі накіраваны да тых дамоў, дзе жывуць адзінокія састарэлыя грамадзяне, шматдзетныя сем’і, інваліды.

Домаўладальнікам, а разам і гаспадарам печаў зноў былі нагаданы правілы бяспечнага цяпла – меры засцярогі ад распальвання ў печы паліва да заканчэння палення і закрыцця заслонкі дымавой трубы, збору і вынасу попелу з тапліўніка. У ходзе рэйду былі зроблены заўвагі наконт устаноўкі ложкаў ды канапаў ушчыльную да корпусаў печаў, што стварае пажаранебяспечную сітуацыю, а тыя ж састарэлыя грамадзяне найперш лічаць, што так ім будзе куды цяплей. Варта зазначыць, што ў выпадку перакалу печы пасцельныя рэчы могуць успыхнуць імгненна. Уявіць страшна, што можа здарыцца, калі на гэтым ложку будзе спаць стары, нямоглы чалавек. Перасцерагалі вяскоўцаў і адносна палення печаў з расчыненымі дзверкамі. Гэта таксама небяспечна, бо ад высокай тэмпературы ці вылецеўшых з тапліўніка іскраў можа загарэцца адзенне.

Гаспадарам наведаных дамоў выратавальнікі нагадалі і ўмовы правільных паводзін ў выпадку выяўлення пажару і ўручылі тэматычныя памяткі.

Валерый  Молаш, старшы  інспектар ГПіУГ райаддзела па НС.

 

Комментарии (0)
Добавить комментарий