З любоўю да дзяцей — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


З любоўю да дзяцей

5 января 2016 - Александра Джежора
article2162.jpg


У рамках дабрачыннай рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці”, а таксама  прафілактычнай акцыі “Бяспечны Новы год!” івацэвіцкія выратавальнікі наведалі шэраг сем’яў у населеных пунктах раёна, дзе растуць і выхоўваюцца дзеці-інваліды розных узростаў.

 

Мерапрыемства было арганізавана сумесна з ДУ “Івацэвіцкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва”, а таксама Яглевіцкім, Любішчыцкім і Жытлінскім сельвыканкамамі. Менавіта вёскі на тэрыторыі названых сельвыканкамаў і наведалі работнікі райадзела па НС разам з  Дзедам  Марозам, ролю якога выканаў інспектар ІНіП райаддзела Арцём Давыдзік.

 

Дзеці шчыра радаваліся гасцям, расказвалі навагоднія вершы, спявалі песні. Здавалася, іх радасці не было межаў. Не меней задаволенымі заставаліся і бацькі. Дзеці, а іх узрост вагаўся ад 6-ці да 15-ці гадоў, атрымалі акрамя салодкіх падарункаў яшчэ і размалёўкі, DVD-дыскі, брашуры навучальнага характару, тэматычныя буклеты-календары. Усяго выратавальнікі напярэдадні доўгачаканага свята наведалі 23 сям’і.

 

Валерый МОЛАШ, старшы інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю райаддзела па НС.

 

 

Комментарии (0)
Добавить комментарий