Зімовыя "урокі бяспекі" — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Зімовыя "урокі бяспекі"

15 декабря 2017 - Александра Джежора
article3608.jpg

 Аб тым, як зрабіць навагоднія і калядныя святы не толькі вясёлымі, але і бяспечнымі, як у час зімовых канікулаў і на працягу ўсёй зімы не трапіць у  небяспечную сітуацыю напярэдадні Навагодніх святаў, калядаў і зімовых школьных канікулаў расказваюць школьнікам прадстаўнікі Івацэвіцкага райаддзела па НС.

У гэтыя снежаньскія дні інспектар ГПіУг райаддзела па НС Валерый Молаш ужо наведаў вучняў ДУА “Волькаўская СШ”, ДУА “Амяльнянская СШ”, ДУА “Косаўская СШ”, ДУА “Дабромысльскі дзіцячы сад-сярэдняя школа”, ДУА “Рэчкаўская СШ”, ДУА “Руднянская БШ”, ДУА “СШ №3 г. Івацэвічы” і ДУА “СШ №4 г. Івацэвічы”. Паколькі сустрэчы гэтыя праходзілі ў рамках мерапрыемстваў  другога этапа акцыі “Бяспечны Новы год!”, то найбольшы акцэнт быў пастаўлены менавіта на неад’емныя атрыбуты Новага года – упрыгожаную і зіхатлівую рознакаляровымі агеньчыкамі елку, а таксама  фейерверкі ды салюты. Пры гэтым гаворка ішла ў большай ступені аб іх шкодзе і нават небяспецы, якія праяўляюцца адразу ж тады, калі з піратэхнікай абыходзяцца няправільна ці няўмела.

Каб не азмрочыліся навагоднія святы, а разам і канікулярныя дні, прадстаўнік райаддзела па НС расказаў рабятам аб існуючых патрабаваннях да піратэхнічных вырабаў, уключаючы правілы продажу, высокую ўвагу да якасці набываемай піратэхнікі і меры перасцярогі пры яе захаванні, скарыстанні. Пры гэтым неаднойчы гучала перасцярога наконт пажара- і выбухованебяспечнасці рознага роду піратэхнічных вырабаў. У пацвярджэнне сказанаму – прагляд  тэматычнага відэафільма з серыі “Азбука бяспекі”.

Далей гаворка заўсёды тычацца патрабаванняў правілаў пажарнай бяспекі даўсталявання ў дамах і кватэрах навагодніх елак, аздабленне жылых пабудоў вонкавай святочнай ілюмінацыяй. Было неаднаразова заўважана, што пры няправільным карыстанні ілюмінацыяй уся прыгажосць, якую яна заклікана ствараць, імгненна ператвараецца ў боль і горыч. Таму вельмі неабходна выконваць усе патрабаванні, каб святы прайшлі весела, цікава і абавязкова – бяспечна.

Асобны акцэнт падчас стасункаў з вучнямі школ рабіўся таксама на бяспечныя паводзіны ў зімовыя маразы і моцныя снежныя завеі, аб небяспецы галалёду і знаходжання на першым, яшчэ крохкім лёдзе, якім ужо зусім хутка пакрыюцца вадаёмы. Па ўсіх абмяркоўваемых тэмах да прагляду школьнікам былі прапанаваныя адпаведныя відэафільмы.

У дабавак з вучнямі малодшых класаў прайшлі заняткі-трэнінгі аб правільных дзеяннях у выпадку пажару, выхаду з задымленага памяшкання і шэрагу іншых тэм, накіраваных на навучанне школьнікаў бяспечнай жыццядзейнасці.

Фіналам сустрэч былі тэматычныя  віктарыны з прызамі для самых эрудыраваных і дасведчаных у вобласці асноў бяспечнасці жыццядзейнасці.

Падрыхтаваў Дзяніс КАРПАЎ.

 

Комментарии (0)
Добавить комментарий