З-за курэння ў нецвярозым стане — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


З-за курэння ў нецвярозым стане

16 февраля 2016 - Александра Джежора
article2260.jpg


Два пажары адбыліся на мінулым тыдні ў нашым раёне па віне нецвярозых курцоў і абодва маглі б мець трагічны зыход, калі б не своечасовыя трывожныя выклікі з боку відавочцаў здарэння.

Так, адбыўся пажар ў адной з кватэр шматпавярховага  дома па вул. 70 год Кастрычніка ў райцэнтры. Першым пах дыму адчуў сусед гарэўшай кватэры. Ён і выклікаў выратавальнікаў. Тыя прабраліся ў задымлены  пакой праз  акно. На ложку з дымячыміся  пасцельнымі рэчамі моцна спалі гаспадар і яго сужыцелька. Абодва былі выведзены на вуліцу, абодва знаходзіліся ў стане моцнага алкагольнага ап’янення, медыцынкая дапамога ім не спатрэбілася.

Яшчэ адзін аналагічны выпадак меў месца ў вёсцы Дабромысель. Тут пажар адбыўся ў жылым доме  мясцовай пенсіянеркі. У той дзень да яе завітала сяброўка, потым яшчэ адзін аднавясковец. Традыцыйнае сумеснае распіццё спіртных напояў, курэнне… Праз некаторы час пасля проваду гасцей гаспадыня вярнулася і  жахнулася ўбачанаму: пакоі былі запоўнены дымам. Прагарэла нават падлога ў тым месцы, дзе сядзела сяброўка. Як высветлілася пазней, пасля прыняцця пэўнай дозы спіртнога, сяброўка гаспадыні закурыла. Кінуты ёю незатушаны акурак і стаў прычынай пажару.

Дарэчы, гаспадыня дома хоць і пенсіянерка, але злоўжыве спіртнымі напоямі. Каб захаваць ёй жыццё, у  хаце быў устаноўлены аўтаномны пажарны апавяшчальнік, але з цягам часу батарэйка прыйшла ў непрыгоднасць, а купляць новую жанчына адмаўлялася.  Уласнае жыццё стала не даражэй за паўлітроўку таннага віна.

Шаноўныя грамадзяне! Паўтаруся, што да дзвярэй кожнай хаты ці кватэрэ немагчыма прыставіць на пастаянную варту ні пажарнага, ні міліцыянера. Зрэшты, кожны дарослы чалавек можа і павінен сам клапаціцца аб сваёй бяспецы. Аб горкіх выніках спалучэння алкаголю і курэння сказана і напісана шмат. Але ў чарговы раз напамінаем: будзьце абачлівымі, беражыце сваё жыццё ад пажару. Акрамя таго ведайце, што ў такіх складыных абставінах можа і павінен сваю выратавальную функцыю адыграць аўтаномны пажарны апавяшчальнік.  Кіруючыся тым фактам, што чалавек, калі спіць, наогул не адчувае і не адрознівае ніякіх пахаў, затое вельмі чуйна рэагуе на пабочныя гукі. А менавіта такі сігнал і падае апавяшчальнік.

 

Валерый МОЛАШ, старшы інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадкасцю райаддзела па НС.

 

 

 

Комментарии (0)
Добавить комментарий