Задача – зберагчы нарыхтаванае сена — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Задача – зберагчы нарыхтаванае сена

11 июля 2018 - Дарья Вдовина
article4055.jpg

Нарыхтоўка кармоў у сельскагаспадарчых прадпрыемствах раёна па-ранейшаму знаходзіцца ў цэнтры ўвагі выратавальнікаў. У перыяд корманарыхтоўчай кампаніі прадстаўнікоў Івацэвіцкага райаддзела па НС можна пабачыць і на сенажацях каля кормаўборачнай тэхнікі, і каля сенасховішчаў – у месцах складзіравання і захавання грубых кармоў.

 

Першы намеснік начальніка Івацэвіцкага райаддзела па НС Віталій Дыдышка разам з прадстаўнікамі ДУ “Івацэвіцкая раённая ветэрынарная станцыя” ажыццявіў рэйд-маніторынг надзейнай захаванасці нарыхтаванага сена. Рэйдавую брыгаду цікавіла тэмпература і вільготнасць звезенага ўжо на захоўванне сена. Прадстаўнік службы выратавання цікавіўся супрацьпажарным станам працуючай тэхнікі, наяўнасцю і спраўнасцю іскрагасільнікаў, вогнетушыцеляў, спраўнасцю громаадводаў і наяўнасцю сродкаў пажаратушэння сенасховішчаў, навыкамі працуючых па дзеяннях у выпадку ўзнікнення пажару.
 
Варта зазначыць, што ўся тэхніка, якая задзейнічана на корманарыхтоўцы, наведаных рэйдавай групай гаспадарак-сельгасвытворцаў, а гэта ААТ “Любішчыцы”, ААТ “Новыя Стайкі”, “ААТ “Падстарынь”, ДП “Эксперыментальная база “Майск”, аснашчана спраўнымі іскрагасільнікамі, і кормаўборачныя камбайны, і трактары з прэспадборшчыкамі, – у дастатковай колькасці вогнетушыцелямі, а працуючыя механізатары ўмеюць іх правільна скарыстаць у выпадку неабходнасці. 
А вось належнай увагі забеспячэнню пажаранебяспечнасці сенасховішчаў кіраўнікі і адказныя работнікі гаспадарак надаюць недастаткова. Так, сенасховішча ААТ “Падстарынь” па-ранейшаму не забяспечана спраўным громаадводам, а яго тэрыторыя не скошана, не ўбрана перасохшая з-за спёкі і засухі расліннасць навокал, а яна ж можа лёгка загарэцца ад кінутых незнарок запалкаў ці акуркаў. Не адрамантаваны громаадвод і на сенасховішчы ААТ “Новыя Стайкі”, якое знаходзіцца ў Гошчаве. Увогуле, у гаспадарцы не вядзецца належным чынам кантроль за вільготнасцю складзіруемага на захаванне сена: яно складзена пераўвільготненым. Таксама сенасклад не забяспечаны пярвічнымі сродкамі пажаратушэння, а тут неабходна ўстанавіць  ёмістасць з вадой.
 
З усімі работнікамі наведаных гаспадарак, што працуюць на корманарыхтоўцы, праведзены дадатковыя інструктажы, а адказным работнікам нагадана, што скла-дзіраванне пераўвільготненага сена небяспечна: яно можа самазагарэцца. Уручаны рэкамендацыі па неадкладнаму выпраўленню негатыўнага становішча, якое склалася ў некаторых гаспадарках.
 
Валерый Молаш, старшы інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Івацэвіцкага РАНС.
Комментарии (0)
Добавить комментарий