Загінуў з-за сваёй неахайнасці — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Загінуў з-за сваёй неахайнасці

31 марта 2014 - Administrator
article966.jpg

Трагедыя адбылася ў лесе на тэрыторыі Дабромысленскага лясніцтва ДЛГУ “Баранавіцкі лясгас”. Тут памочнік ляснічага пры абходзе падведамаснага квартала знайшоў у лесе абгарэлы труп мужчыны.

Як высветлілася,  загінуўшы – жыхар в. Селец, 1976 г.н. Ён аказваў дапамогу нарыхтоўшчыкам бярозавага соку. Усяго нарыхтоўшчыкаў было трое. Падчас збору соку яны распівалі спіртныя напоі, пры гэтым распалілі ў лесе касцёр, скарыстаўшы бензін. Двое нарыхтоўшчыкаў пайшлі дамоў, а трэці застаўся вартаваць пакеты з сокам.

 

Верагодна, што мужчына загінуў у выніку таго, што, будучы моцна п’яным, заснуў у непасрэднай блізкасці каля распаленага кастра, з-за чаго на ім загарэлася адзенне, якое, дарэчы, згарэла на чалавеку ўшчэнт. Ніякіх прыкмет гвалтоўнай смерці на абгарэлым целе няма. Прызначаны спецыяльныя экспертызы. На месцы трагедыі ёсць шкляныя бутэлькі з-пад гарэлкі, пластыкавыя з-пад самагонкі і бутэлька з выразным пахам бензіну.

Вось так п’яная неахайнасць каля агню абярнулася трагедыяй.

Валерый МОЛАШ, старшы інспектар ГПіН райаддзела па НС.

Комментарии (0)
Добавить комментарий