Захоўвайце правілы бяспекі ля вадаёмаў — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Захоўвайце правілы бяспекі ля вадаёмаў

article2552.jpg


Рэгулярна  прадстаўнікі Івацэвіцкага райаддзела па НС праводзяць маніторынг  найбольш папулярных у грамадзян месцаў адпачынку каля вады. Так, выратавальнікі нядаўна праверылі зоны адпачынку каля азёр “Яглевічы-1” і “Яглевічы-2”.

 На возеры “Яглевічы-2” абсталяваны пляжная тэрыторыя і пост выратавальнікаў-вадалазаў. Праўда, дзяжураць яны сёлета тут па адным праз дзень. Раней варту неслі па два выратавальніка адначасова, разам. У распараджэнні выратавальнікаў ёсць усё неабходнае для ратавання  чалавека, які тоне. Тут жа і абяталяваныя месцы з размешчанай наглядна-выяўленчай прадукцыяй, якая выразна папярэджвае ад надзвычайных здарэнняў на вадзе і літаральна з усіх лістовак заклікае бацькоў не пакідаць дзяцей без нагляду.

Не губляць дзяцей з поля зроку, а многія адпачываюць разам з малымі дзецьмі, заклікалі і выратавальнікі пад час свайго рэйду. Некаторыя з адпачываючых мясціліся каля мангалаў: з імі былі праведзены адпаведныя гутаркі наконт выканання мераў пажарнай бяспекі, бо побач – лес. І спёка.  Хоць тут маюцца і спецыяльныя месцы для кастра і ўстаноўкі мангалаў, але відавочна, што на ўсіх такіх месцаў не хапае. Праўда, большасць адпачываючых з шашлыкамі запасліся вёдрамі з вадой.

У месцы насупраць пляжу, дзе дрэвы падступаюць ўшчыльную да берага, шасцёра хлапчукоў-падлеткаў прыгаюць у ваду па чарзе з “тарзанкі”. Па словах дзяжурнага выратавальніка, асабіста ён абразае яе па некалькі разоў на дзень і яна зноў аднаўлячецца рукамі тых жа падлеткаў. Настойліва тлумачым ім, наколькі небяспечна вось такія прыжкі ў ваду. Здаецца і разумеюць, аднак далёка ад гэтага месца не адыходзяць.

Трое мужчын з бутэлькамі піва размясціліся за столікам. Адыходзім і робім заўвагу наконт ужывання алкаголю. У дказ тыя клянуцца, што прыйшлі да возера толькі з півам, а побач поліэтыленавы пакет з гуркамі, памідорамі і хлебам. Да піва?

А вось на возеры “Яглевічы-1” ёсць такія месцы, дзе купанне забаронена, аб чым сведчаць выстаўленыя таблічкі. Але знайшліся і такія сярод адпачываючых, каго такія папераджальныя надпісы не стрымліваюць. Давялосі з імі пагутарыць наконт небяспекі на вадзе асобна.

Летась за купальны сезон загінулі 459 чалавек, 28 з іх – дзеці.

Бавячы час каля вады трэба быць гатовым да любых нечаканасцяў як фізічных, так і псіхалагічных. І тут важна навучыцца кантраляваць сябе ў непрадбачаных абставінах, не дазваляць страху авалодаць сабой. Важна навучыць гэтаму і дзяцей, бо жыццё трэба берагчы і за яго часам неабходна змагацца. Пагаварыце са сваімі дзецьмі аб правілах паводзінаў на вадзе і выконвайце іх самі.

Калі вы адпачываеце разам з дзецьмі каля вады, то праверце, каб дно вадаёма было чыстым і неглыбокім, без водарасляў і іла. Агледзьцеся, ці няма на беразе бітага шкла, вострых каменняў і іншых небяспечных прадметаў. Распалагайцеся ў цені, пазбягаючы прамых сонечных праменяў, абавязкова надзеньце на дзіця галаўны ўбор з легкай тканіны светлага колеру. Назірайце за свімі дзецьмі, калі яны гуляюць на беразе, не выпускайце іх з віду. З дзіцем заходзьце ў ваду паступова, бо рэзкае пагружэнне можа справакаваць збой сэрцабіення, спазмы. Не дазваляйце дзецям ныраць з агароджаў, імкніцеся спыняць свавольствы дзяцей на вадзе.

Не дапускайце пераахалоджання – чаргуйце гульні на беразе з купаннем.

Абавязкова растлумачце дзецям, што іх бяспека залежыць ад іх жа саміх, а значыць трэба быць асцярожнымі і абачлівымі: плаваць можна толькі ў спецыяльна абсталяваных месцах. Растлумачце, што неварта хваліцца перад сябрамі майстэрствам плаваць і ўстрайваць спаборніцтвы. Раскажыце аб небяспецы на вадзе: нельга хапаць у вадзе за ногі, “тапіць”, падаваць падманныя сігналы аб дапамозе. Навучыце, што калі нехта тоне, то трэба неадкладна выклікаць ратавальнікаў.

Паважаныя бацькі! Падлеткі, асабліва, малалетнія дзеці, не павінны знаходзіцца ў вадзе без нагляду дарослых, бо гэта з’яўляецца асноўнай прычынай іх гібелі.  Памятайце, што дзіця ў вадзе павінна знаходзіцца  ў шагавай даступнасці ад бацькоў і ўвогуле дарослых. Беражыце сябе і жыццё сваіх дзяцей!

Настойліва рэкамендуем рыбакам заўсёды мець выратавальны  безрукаўнік, асабліва, калі рыбачыце з маламерных суднаў.

МНС папярэджвае аб небяспецы купання ў стане алкагольнага ап’янення, а таксама ў неўстаноўленых і забароненых месцах. Небяспечна ўваходзіць у ваду стомленым.

Беражыце сябе і сваіх блізкіх!

Валерый  Молаш, старшы  інспектар ГПіУГ райаддзела па НС.

Комментарии (0)
Добавить комментарий