Заняткі-трэнінгі ад выратавальнікаў — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Заняткі-трэнінгі ад выратавальнікаў

12 января 2018 - Александра Джежора
article3651.jpg

 Заняткі-трэнінгі па тэме “Электрычны ток – крыніца небяспекі” правёў з паралеллю пяцікласнікаў ДУА “СШ №3 г. Івацэвічы” інспектар ГПіУГ Івацэвіцкага райаддзела па надзвычайных сітуацыях Валерый Молаш.

 Прадстаўнік раённай службы выратавання расказаў рабятам найперш аб непараўнальнай карысці электрычнасці для чалавека, аб  яе скарыстанні як на вытворчасці, так і ў быце. Тут жа было адзначана, што электрычны ток тоіць у сабе вялізарную небяспеку, бо любыя няспраўнасці электраабсталявання могуць абярнуцца пажарам, траўміраваннем, а то і гібеллю чалавека. Былі ў ходзе заняткаў вызначаны і няспраўнасці электрапрыбораў і электраабсталявання, якія могуць прывесці да бяды, а таксама абмеркаваны правілы бяспечнай эксплуатацыі электрапрыбораў.

Было заўважана, што найбольшую пажаранебяспечнасць уяўляюць электранагравальныя бытавыя прыборы. Алгарытм дзеянняў у выпадку няспраўнасці электраабсталявання і ўзгарання электрапрыбораў таксама быў у цэнтры ўвагі ў ходзе заняткаў. Рабяты мелі магчымасць прадэманстраваць свае навыкі бяспечных паводзін у выпадку ўзгарання электрачайніка ці электрапраса.

Для больш трывалых ведаў наконт небяспечнасці электрычнага току ўвазе рабят былі прадэманстраваны відэафільмы разглядаемай тэматыкі. А напрыканцы заняткаў-трэнінгаў пяцікласнікі паўдзельнічалі ў тэматычнай віктарыне з прызамі.

Варта зазначыць, што дадатковыя заняткі (трэнінгі)  з вучнямі агульнаадукацыйных устаноў у вобласці абароны  ад надзвычайных сітуацый праводзяцца пачынаючы з верасня 2011 года.  Праводзяць гэтыя заняткі ў школах у асноўным прадстаўнікі раённай службы выратавання. Трэнінгі з’яўляюцца адным з важнейшых мерапрыемстваў па фарміраванню ў грамадстве  культуры бяспечнасці жыццядзейнасці. Гэта абумоўлена практычнай формай заняткаў па фарміраванню навыкаў па дзеянням у надзвычайных і небяспечных сітуацыях, накіраваных на мінімізацыю паследкаў ад іх.

Трэнінгі праводзяцца штогадова ў дабавак да факультатыўных заняткаў па АБЖ. Іх тэматыка падобрана з улікам  узросту вучняў, іх псіхафізічных магчымасцяў успрыняць пададзеную інфармацыю. Важнейшай умовай эфектыўнасці трэнінгаў з’яўляецца правядзенне іх з усімі школьнікамі 2-9-х класаў усіх устаноў адукацыі з абавязковай практычнай адпрацоўкай разглядаемых тэм пры ўдзеле прадстаўнікоў службы МНС. Мэта трэнінгаў – фарміраванне мінімальна дастатковых навыкаў правільных паводзін у найбольш характэрных для нашай рэспублікі надзвычайных і небяспечных сітуацый.

Асноўны дэвіз пры навучанні школьнікаў: “Навучыся сам – навучы іншых!” (сяброў, братоў і сясцёр, бацькоў, бабуль і дзядуль). Чакаемы рэзультат – істотнае зніжэнне гібелі і траўміравання дзяцей на пажарах, зніжэнне гэтых жа паказчыкаў для ўсяго насельніцтва.

З пачатку бягучага навучальнага года заняткі-трэнінгі праведзены з вучнямі 2-4-х класаў усіх агульнаадукацыйных устаноў раёна. Адпаведна вучнёўскім паралелям былі разгледжаны небяспечныя сітуацыі (пажары, аварыі на электрасетках, траўмы рознага роду, замах на здароўе і маёмасць, іншае), быў адпрацаваны алгарытм выкліку спецыяльных службаў і спосабы паведамленняў аб дапамозе, абмяркоўвалася небяспечнасць бытавога газу. На працягу студзеня трэнінгі праводзяцца для пяцікласнікаў.

 Падрыхтаваў Дзяніс КАРПАЎ.


Комментарии (0)
Добавить комментарий