Запалкі – не крыніца святла! — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Запалкі – не крыніца святла!

20 октября 2015 - Administrator
article2014.jpg

 Вечарам 17 кастрычніка адбылося ўзгаранне невялікай драўлянай пабудовы над пограбам пенсіянеркі з вёскі Гошчава. Агнём быў пашкоджаны дах з руберойду.

Па папярэдніх даных, прычына ўзгарання – неасцярожнае абыходжанне з агнём. Як прызналася сама 84-гадовая гаспадыня, у пошуках нечага патрэбнага для сябе яна падсвечвала тут запалкамі…

На жаль, адкрыты агонь па-ранейшаму скарыстоўваецца нашымі грамадзянамі як крыніца святла. Пераканаўча заклікаем: цяпер цямнее рана, часам гаспадарчыя работы ці нейкую асобную справу трэба рабіць пры штучным асвятленні. Ні ў якім разе не карыстайцеся адкрытым агнём! Сёння ў продажы ёсць недарагія, зручныя ліхтарыкі самых розных канструкцый. Просім родных і дзяцей састарэлых грамадзян праявіць клопат у гэтым плане, пагутарыць са сваімі роднымі, паклапаціцца аб набыцці такіх рэчаў.
Беражыце сябе і сваіх блізкіх, суседзяў ад пажараў!
Валерый МОЛАШ.
Комментарии (0)
Добавить комментарий