Жыццё даражэй! — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Жыццё даражэй!

30 января 2018 - Александра Джежора
article3701.jpg

 Сёлетняя зіма чаргуе марозныя дні з адлігай. Слупок тэрмометра ад 15 градусаў марозу літаральна за суткі скочыў да двух градусаў цяпла. Вынік такіх перападаў – раставанне снегу.

Растае пакрысе і лёд на вадаёмах, становіцца вадзяністым, крохкім, а колер з блакітнага ператвараецца ў лічаныя гадзіны ў жаўтаваты альбо нават шэры. Дзіўна, што ні забароны, ні папярэджанні, ні тое ж раставанне лёду аніяк не насцярожвае, не пужае зімовых рыбакоў. Аматары падлёдавай рыбнай лоўлі пастаянна падвяргаюць сваё жыццё небяспецы.

Малюнак, які даводзіцца назіраць апошнім часам у дні адлігі на Грыўдзе пад мастом на в. Панкі стварае такое ўражанне, што тыя паўтары дзесятка рыбакоў задумалі здзейсніць дрэйф на льдзіне. Мяркуючы, што лёд застаўся толькі на сярэдзіне рэчкі, а з абодвух берагоў яго абмывае вада, то сказаць, што знаходзіцца тут рызыкоўна – значыць не сказаць нічога. Бо гэта проста небяспечна і мяжуе з самагубствам. Цікава і тое, што нават пасля шматлікіх унушальных заўваг ніхто з рыбакоў лед не пакінуў.

Нагадаю, што дапушчальнай для выхаду на лёд лічыцца яго таўшчыня не меней, за 7 см., аднак ён здольны вытрымаць сярэднюю вагу аднаго чалавека, групу людзей вытрымае лёд, таўшчэйшы за 12 см.   Лёд павінен мець сіняваты колер. Нельга правяраць тоўшчу лёду, стукаючы па ім нагамі альбо падскокваючы. Не выходзьце на лёд у адзіноце і не дазваляйце хадзіць на лёд дзецям. Памятайце, што забараняецца выходзіць на лёд у перыяды яго замярзання ці раставання.

Жывіце бяспечна, беражыце сябе і сваіх блізкіх!

Валерый  Молаш, старшы інспектар ГПіУГ райаддзела па НС.

 

 

 

Комментарии (0)
Добавить комментарий