Знойдзены труп мужчыны — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Знойдзены труп мужчыны

5 августа 2016 - Александра Джежора
article2620.jpg

 Амаль апоўдні 4 жніўня паступіла паведамленне аб выяўленні ў адным з дамоў у в. Міхнавічы чалавека без прыкмет жыцця, затое з апёкамі. Акрамя таго сляды гарэння ёсць і ў пакоі.

Напалову абгарэлае цела 44-гадовага мясцовага жыхара  на падлозе каля ложка знайшоў сусед. У пакоі абгарэлі пасцельныя рэчы на драўляным ложку, пашкоджаны і сам ложак. Пажарныя аварыйна-выратавальныя падраздзяленні да месца здарэння не выклікаліся.

 Абставіны, якія паспрыялі ўзнікненню гэтай трагедыі, высвятляюцца. Верагодна, прычынай здарэння стала неасцярожнасць пры курэнні ў ложку з боку  загінуўшага. Мужчына  жыў адзін, прыкладна каля месяца таму вярнуўся дамоў з месц пазбаўлення волі.  Дом быў адключаны ад электразабеспячэння, не было ў хаце і аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка.

Валерый Молаш, старшы інспектар групы прапаганды и ўзаемадзеяння з грамадскасцю райаддзела па НС.

 

Комментарии (0)
Добавить комментарий