Думаў, што злодзей не заўважыць… — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Думаў, што злодзей не заўважыць…

2 августа 2018 - Administrator
article4095.jpg
Моцна пацярпеў ад зладзеяў К., жыхар п. Зялёны Бор. Гэты мужчына трымаў у сваім гаражы дарагі электрабытавы інструмент, карыстаўся ім, працаваў. Але закрываючы гэты інструмент у гаражы, ён ключ “непрыкметна” вешаў на сценцы збудавання. Лічыў, што гэтага ніхто не бачыць. 
Але зладзеі, сярод іх і раней судзімыя, бачылі, куды кладзе ключ ад гаража гаспадар. Як вынік, спачатку былі ўкрадзены бензапіла і трымер, а пасля і зварачны апарат. Узбуджана крымінальная справа.

…Пакуль вы гаспадарыце дома ці ў гаражы, то не выключана, што за вамі сочыць прафесійны злодзей. Недапушчальна класці ключы пад дыванок перад дзвярыма, у нейкія іншыя “хованкі”, якія злодзей “раскусіць” імгненна. Няўжо ключ ад дзвярэй такі цяжкі, што нельга яго проста пакласці ў кішэню?
Андрэй БУРДЗЬ, начальнік аддзялення крымінальнага вышуку Івацэвіцкага РАУС. 
 
Комментарии (0)
Добавить комментарий