Ехаў хлопец да сястры… — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Ехаў хлопец да сястры…

24 января 2018 - Administrator
article3675.jpg

Непаўнагадовы жыхар Быцені, навучэнец прафліцэя г. Івацэвічы, вырашыў з’ездзіць да сваёй сястры, якая пражывае ў Драгічынскім раёне. Шлях няблізкі: сеў раніцай у электрапоезд на станцыі Даманава, даехаў да Жабінкі, там перасеў на электрычку на Лунінец, якая спыняецца ў Драгічыне.

Вечарам гэтага ж дня юнак вяртаўся назад.

 

Але паездка прынесла нашаму земляку моцныя ўзрушэнні. На зваротным шляху ў Жабінцы ў гэты ж вагон, у якім ехаў хлопец, сеў нецвярозы мужчына сярэдніх гадоў; ён накіроўваўся ў Бярозу. Мужчыне чымсьці не спадабаўся юнак, ён прычапіўся да яго, стаў абзываць наркаманам, запатрабаваў зняць капюшон, ударыў па твары, а калі той захацеў патэлефанаваць сястры, то адабраў мабільнік і шпурнуў яго на падлогу. Іншыя пасажыры выклікалі брыгаду электрацягніка… П’янага і раз’юшанага пасажыра здымалі ў Аранчыцах ужо супрацоўнікі міліцыі.

 

У адносінах да гэтага дэбашыра ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле “Хуліганства”. Ён заплаціў штраф, кампенсаваў страты за разбіты мабільнік... Нагадаю, цягнік – грамадскае месца, не толькі распіваць алкагольныя напоі, але знаходзіцца тут у стане алкагольнага ап’янення – забаронена. У вышэйзгаданым выпадку нецвярозы пасажыр, як бачыце, разбушаваўся так, што прыйшлося міліцыю выклікаць. Ды толькі пасля ён пашкадаваў моцна.     

Віталь ВЫСОЦКІ, начальнік ЛПМ на ст. Івацэвічы.    

Комментарии (0)
Добавить комментарий