Пешаход на праезнай частцы – чакай бяды — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Пешаход на праезнай частцы – чакай бяды

14 декабря 2017 - Administrator
article3607.jpg

Гэтая трагедыя адбылася ў мінулы аўторак, 12 снежня. На гадзінніку было прыкладна 7 гадзін 20 мінут. 65-гадовы жыхар Аброва, па папярэдніх даных накіроўваўся ў Івацэвічы; спадарожная машына падвезла мужчыну да моста цераз “алімпійку”. Яму заставалася пераадолець мост…

 

На жаль, гэты пераход цераз мост стаў апошнім у жыцці жыхара Аброва, бо спадарожным легкавіком ён быў збіты і загінуў на месцы. За рулём аўтамабіля – жыхар Яглевічаў. Загінуўшы не меў ніякіх святлоадбівальных элементаў, разам з тым, у гэты час на аўтадарогах інтэнсіўны рух – людзі масава едуць на работу. Пешаход у такіх умовах павінен быць максімальна абачлівым, але…

Васіль ЖУР, начальнік АДАІ Івацэвіцкага РАУС.     

Комментарии (0)
Добавить комментарий