Смерць на дарозе — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Смерць на дарозе

11 марта 2019 - Administrator
article4423.jpg

Надзвычайнае здарэнне адбылося 8 сакавіка ў Целяханах

Па пярэдняй інфармацыі блізка да апоўначы жыхар г.п. Целяханы, кіруючы сваім аўтамабілем, пераехаў чалавека.

Усё адбылоася ў адным з двароў па вуліцы Леніна ў пасёлку. Мужчына, які ляжаў на праезнай частцы дарогі, быў без святлоадбівальных элементаў на адзенні, што не дало магчымасці вадзіцелю аўтамабіля своечасова заўважыць таго.

У выніку наезду мужчына, які знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення, атрымаў шматлікія траўмы. Ён быў тэрмінова дастаўлены ў рэанімацыйнае аддзяленне УАЗ “Івацэвіцкая ЦРБ”, але намаганні медыкаў не дапамаглі: мужчына памёр на другі дзень, 9 сакавіка.

Па гэтым факце праводзіцца праверка.