Сустрэў знаёмага, выпіў… — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Сустрэў знаёмага, выпіў…

19 февраля 2018 - Administrator
article3754.jpg

 У чарговы раз прыходзіцца канстатаваць: большая часта крымінальных здарэнняў з людзьмі, якія сабраліся кудысьці ехаць і прыйшлі на вакзал, здараюцца тады, калі гэты без пяці хвілін пасажыр знаходзіцца ў стане алкагольнага ап’янення.


Жыхар Любішчыцаў М. прыехаў у Івацэвічы з Пружанскага раёна, ад сваёй сужыцелькі. На гадзінніку было каля васьмі гадзін раніцы. М. чакаў электрычку, якая павінна была прыйсці цераз некалькі дзясяткаў хвілін, каб даехаць да прыпынку “Боркі”, – адтуль да яго дома ў Любішчыцах рукой падаць.
Але планы рэзка змяніліся, калі М. сустрэў добра знаёмага мужчыну, з якім, відаць, нельга было развітацца, каб “не адзначыць” сустрэчу. Сябры так добра “адзначалі спатканне”, што М. прапусціў адну электрычку, махнуў рукой на другую… Як вынік, на той момант, калі прыйшоў час сядаць на дзённую электрычку, М. быў настолькі п’яны, што ледзь валодаў языком, блукаў па будынку вакзала амаль у непрытомным стане.

Гэтым скарыстаўся жыхар Івацэвічаў Т., які ўбачыў у руках у М. новы дарагі тэлефон, нечакана выхапіў яго з рук п’янага, кінуўся наўцёкі. Дарэчы, Т. гэты скрадзены тэлефон адразу і прадаў, а М. прыйшоў у лінейны пункт міліцыі з просьбай – знайдзіце злодзея. Выклікалі групу затрымання, вывучылі відэаматэрыялы і ў хуткім часе знайшлі “лаўкача”, які ўмее так хутка выхопліваць тэлефон з рук. Прапажу вярнулі М.
Узбуджана крымінальная справа.

Безумоўна, гэтага здарэння магло б і не быць, калі б М. быў цвярозым, не “шукаў сяброў” для выпіўкі, а ехаў дамоў. Трэба разумець, што ўшчэнт п’яны чалавек становіцца мішэнню для зламысніка, які лёгка абчысціць небараку.
Віталь ВЫСОЦКІ, начальнік ЛПМ на ст. Івацэвічы.
 
Комментарии (0)
Добавить комментарий