Зіма. На дарогах небяспечна — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Зіма. На дарогах небяспечна

20 декабря 2018 - Administrator
article4331.jpg

 Снегапады, якія прайшлі напачатку тыдня на Брэстчыне, пагоршылі сітуацыю на дарогах. І не ўсе вадзіцелі ў такіх умовах праяўляюць асцярожнасць і абачлівасць.


Так, у панядзелак, 17 снежня, ДТЗ з цяжкімі наступствамі адбылося на 24-м кіламетры аўтадарогі Івацэвічы–Пінск–Столін (паміж вёскамі Козікі і Вялікая Гаць). Вадзіцель буса “Фальксваген”, жыхар г. п. Целяханы, ажыццяўляў абгон, не ўпэўніўся ў бяспецы манеўра і сутыкнуўся з “Маздай”, ва-
дзіцель і пасажыр якой (муж і жонка з Амяльной) атрымалі цяжкія траўмы. Жанчына дагэтуль не прыходзіць у прытомнасць. Цяжкую траўму атрымала і пасажырка буса. 

Адбылося нямала дробных ДТЗ; так, аўтапоезд, які рухаўся па “алімпійцы”, з’ехаў у кювет непадалёку ад Майска. У бліжэйшыя дні прагназуюцца складаныя ўмовы надвор’я, пройдуць снегапады. У такіх умовах хочацца параіць вадзіцелям даць “адпачынак” легкавіку, больш карыстацца грамад-
скім транспартам.
Дзмітрый ЮДЗІК, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ Івацэвіцкага РАУС.     
Комментарии (0)
Добавить комментарий