Забойства ў Быцені — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Забойства ў Быцені

8 января 2018 - Administrator
article3640.jpg

Трагедыя разыгралася ў адной з сем’яў у Быцені ў ноч з 6 на 7-е студзеня. У мужа і жонкі ўзнікла сварка з сынам 1983 г.н., які злоўжываў спіртнымі напоямі. Сварка перарасла ў бойку, у ходзе якой сын атрымаў цяжкія цялесныя пашкоджанні і памёр. Гэтыя пашкоджанні ён атрымаў кухоннымі прыстасаваннямі і прыборамі.

Муж і жонка затрыманы, узбуджана крымінальная справа.

 

***

Цяжкія цялесныя пашкоджанні атрымаў і 30-гадовы мужчына, які ў доме пенсіянеркі з в. Рудня распіваў спіртныя напоі са сваёй 26-гадовай сужыцелькай – Ш.. Па папярэдніх дадзеных, усё пачалося з падазрэнняў у нявернасці Ш., а яна так пакрыўдзілася на гэтыя абвінавачванні, што схапіла нож і ўдарыла ім свайго сужыцеля, які трапіў на бальнічны ложак. Узбуджана крымінальная справа.

 

… Два цяжкія злачынствы за выхадныя дні нячаста фіксуюцца ў нашым раёне, а забойства ў першы ж тыдзень, – увогуле, рэдкасць.

Аляксандр ШАМЯРЭЙ, в.а. начальніка Івацэвіцкага раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.            

Комментарии (0)
Добавить комментарий