Дурэлі і па чарзе выскоквалі на дарогу... — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


Дурэлі і па чарзе выскоквалі на дарогу...

28 мая 2018 - Administrator
article3973.jpg

Смяротная аварыя адбылася 27 мая, каля другой гадзіны ночы, паблізу аграгарадка Тальмінавічы.


27-гадовы кіроўца фуры DAF ехаў па трасе Р43 Крычаў — Слуцк — Івацэвічы. На 430-м кіламетры дарогі ён наехаў на непаўналетняга пешахода, які стаяў пасярэдзіне правай паласы. Падлетак ад траўмаў памёр на месцы здарэння. Святлоадбіўнымі элементамі ён пазначаны не быў.


Высветлілася, што кампанія маладых людзей (двое па 17 гадоў і адзін - 18 гадоў) адпачывала ў вёсцы Сіняўка на дыскатэцы. Падлеткі ў стане алкагольнага ап'янення вярталіся пешшу дадому: ішлі па абочыне і дурэлі. Са слоў кіроўцы, у нейкі момант ён пабачыў цені двух хлопцаў - яны па чарзе выскоквалі з левай абочыны на праезную частку, а затым вярталіся назад, таму ён знізіў хуткасць.

Калі мужчына перавёў погляд перад сабой, то ўбачыў цень трэцяга хлопца, які знаходзіўся ў паласе руху і ўставаў на ногі. Кіроўца ужыў экстранае тармажэнне, але спыніць шматтонную машыну ўжо не змог. Сябры загінулага адразу ж ўцяклі.

Комментарии (0)
Добавить комментарий