У гэты пераднавагодні час як заўсёды рыхтуюцца падарыць свята людзям лясгасы. Івацэвіцкі лясгас у іх ліку. Работнікі прадпрыемства ўжо з другой дэкады снежня прыступілі да нарыхтоўкі зялёных прыгажунь, якія аздобяць дамы жыхароў Івацэвіччыны і не толькі. Да гэтай па-сапраўднаму гарачай пары лясная гаспадарка рыхтуецца загадзя, і нават не з пачатку бягучага года.
На ёлачныя базары прадукцыя дастаўляецца з лясніцтваў Івацэвіцкага лясгаса і з гадавальніка, дзе зялёныя прыгажуні вырошчваюцца на плантацыі… Вось толькі да таго, як заззяе святочнымі агеньчыкамі ёлка, праходзіць нямала часу.
– Па-першае, падбіраецца спецыяльнае месца, прыгоднае для вырошчвання навагодніх ёлак, – расказвае Вольга Кронда, начальнік лесагадавальніка, якая правяла для нас своеасаблівую экскурсію. – У нашым гадавальніку выбраны некалькі такіх пляцовак: на адной сеецца густа насенне, на другой сеянцы рассаджваюцца, на трэцяй і астатніх елачкі гадуюцца на продаж.
Вольга Васільеўна ў гадавальніку Івацэвіцкага лясгаса, які знаходзіцца паблізу Косава, працуе нядаўна.
– З 10 класа я ведала, што мая прафесія будзе звязана з лесам, – расказвае Вольга Кронда, якая вучылася ў Хадаках і заканчвала Воленскую СШ. Мне тут вельмі падабаецца. Муж працаваў лесніком, калі была магчымасць, ён браў мяне з сабой. Мне ўсё, што звязана з лесам, вельмі цікава.
Крыху большае за паўгектара насаджэнне, міма якога праязджаем, было ўхутана снегам. А яна ведае, што пад ім расце, расказвае па парадку. Тут сеянцы – паказвае. Тут маленькія елачкі, тут да паўметра вышыні – як у дзіцячым садку па ўзроставых групах. Роўненькія радочкі маленькіх елачак выклікалі замілаванне. Праязджаем і бачым самі ўжо, што далей сярэдняй вышыні елачкі. На плантацыі ў адзін гектар елачкі былі сапраўды прыгажуні.
– Некаторыя лічаць, што пасля пасадкі маленькіх ёлачак дарогу да іх можна забыць… Але тады «ўраджаю» не будзе. Па некалькі разоў на год работнікі праводзяць санітарны догляд, полюць, прарэджваюць. Справа ў тым, што ёлкі вельмі патрабавальныя дрэвы.
– Ім неабходна ўдосталь месца і сонца. І маленькі цень можа прывесці да таго, што дрэўца пачне расці ў адзін бок, стане непрыгожым. Як грыбок адзін расце, то ён – багатыр, а калі два, то побач вялікая перашкода, вырастуць крывымі, – праводзіць аналогію Вольга Васільеўна.
Якія работы праводзяцца, колькі елачак вырастае? На гэтыя і іншыя пытанні з задавальненнем імкнулася адказаць Вольга Кронда, якая сярод елачак выглядала ну што Снягурка.
У гэтыя дні ў лясгасе гарачая пара і для нарыхтоўкі елак, і для збору шышак елак і сасны на насенне. Працэс апрацоўкі шышак даволі складаны і патрабуе часу. А ўвесну і ўвосень гэтым насеннем сеецца пасеў. Спачатку дрэўца расце сеянцам і высяваецца густа. Потым кожны сеянец, калі падрастае, то яго перасаджваюць. Таксама густа, каб леснікі маглі забіраць на дапаўненне елачкі і прарэджванне прайшло з карысцю. Гадавальнік агароджаны.

Выходзіць, работы шмат круглы год, і атрымліваецца, што трэба прыкласці шмат намаганняў, каб навагодняя ёлка парадавала пару тыдняў. З плантацыі, каля якой мы спыніліся, выбіраюць елачкі на продаж.
Для таго, каб вырасціць навагоднюю прыгажуню да таварнага выгляду, патрэбна каля 6-8 гадоў. Калі год вільготны, то за год прырост да паўметра бывае. Але ўсё роўна елка расце марудна. Канкрэтна вось гэтая плантацыя была засаджана ў 2015 годзе, і толькі зараз ёлачкі дасягнулі вышыні, калі яны могуць стаць навагоднімі.
Тэрмін «жыцця» навагодняй прыгажуні, як зазначае Вольга Васільеўна, можна і расцягнуць, калі набыць менавіта мясцовую ёлку. Яна звыклая да нашых вады і зямлі, таму дастаткова забяспечыць правільны догляд за ёй: размясціць купленую елачку ў ёмістасці з глебай і рэгулярна паліваць, каб зялёная прыгажуня захавала свой першапачатковы знешні выгляд ажно на месяц.
Невялікія елачкі стаялі каля ўскрайку плантацыі і ў кадках. Можна заказаць елачку адразу ў кадцы і толькі паліваць рэгулярна, таксама доўга прастаіць, і яшчэ можна потым высадзіць на ўчастак ці ў лесе.
– Штогод, згодна з попытам жыхароў раёна, патрэбна каля трох тысяч дрэўцаў, – каменціруе Святлана Касцюкевіч, намеснік кіраўніка Івацэвіцкага лясгаса па ідэалагічнай рабоце. – Але ж мы будзем прапаноўваць сваю прадукцыю не толькі для жыхароў Івацэвічаў, але і для жыхароў суседніх райцэнтраў.
Па словах спецыяліста, сезон актыўнай нарыхтоўкі навагодніх ёлак пачаўся з 13 снежня, а значыць, можна ўжо збірацца ў лясніцтва за пакупкай, каб быць першымі і выбраць самую лепшую прыгажуню. На любы густ будуць прапаноўвацца елкі і на навагодніх базарах.
Взялся за топор и «сэкономил»?
Об административной ответственности за незаконную рубку деревьев рассказывает инженер по охране и защите леса Ивацевичского лесхоза Александр СТРИЖ:
– Ежегодно перед Новым годом браконьерами вырубаются сотни лесных красавиц – ёлок. Это наносит существенный вред природе. Во избежание незаконных рубок леса усиливается патрулирование лесных массивов.
Ивацевичский лесхоз обращает внимание на то, что за нарушение установленного порядка заготовки елей предусмотрена ответственность в виде штрафа. Согласно статье 16.17 Кодекса Республики Беларусь об административных правонарушениях, незаконная рубка либо повреждение до степени прекращения роста или уничтожение древесно-кустарниковой растительности в природоохранных, рекреационно-оздоровительных и защитных лесах влекут наложение штрафа в размере от 5 до 30 базовых величин, на индивидуального предпринимателя – от 20 до 200 базовых величин, а на юридическое лицо – от 50 до 300 базовых величин. Те же деяния, совершенные в эксплуатационных лесах, влекут наложение штрафа в размере до 20 базовых величин, на индивидуального предпринимателя – от 10 до 150 базовых величин, а на юридическое лицо – от 20 до 200 базовых величин.
Кроме того, согласно статье 108 Лесного кодекса Республики Беларусь, вред, причиненный лесам, подлежит возмещению в доход республиканского бюджета в полном объеме добровольно или по решению суда. Нарушитель будет привлечен в порядке, установленном законодательством об охране окружающей среды, и в соответствии с таксами для определения размера причиненного лесам вреда, устанавливаемыми Указом №348 Президента Республики Беларусь. Следовательно, тому, кто решил заготовить новогоднюю ель самостоятельно, не имея на то разрешительных документов, следует всё-таки сначала подумать – во что это может ему обойтись. Ведь такому нарушителю придётся расстаться с куда более существенной суммой, нежели при покупке главного атрибута новогоднего праздника на ёлочном базаре.
Догляд у кадках
Спецыялісты лясгаса рэкамендуюць

Сёння многія людзі аддаюць перавагу жывым елкам, а з нядаўняга часу стала ў трэндзе набываць жывыя елкі ў кадках – зручна, проста, і потым дрэўца можна вярнуць на лона прыроды – пасадзіць у вёсцы ці ў лесе.
У кадцы сапраўды зручна, не трэба шукаць вядро, глебу насыпаць… Але каб дрэўца не загінула, трэба прытрымлівацца некаторых правіл. Найперш, выбраць месца далей ад ацяпляльных батарэй і бліжэй да балконных дзвярэй, каб часцей праветрываць памяшканне. Паліваць, апырскваць вадой, але не захапляцца гэтым, каб дрэўца раней тэрміну «не прачнулася». І пасля святаў адразу на мароз не выстаўляць кадку, даць магчымасць адаптавацца елачцы ў прахалодным месцы.
Можна пакінуць у кадцы і да наступнага года, але гэта рызыкоўна. Дрэўцу можа не хапіць спажыўных рэчываў, яно можа зачахнуць ад пераўвільгатнення ці ад недапаліву… Высаджваць трэба таксама на глебу, багатую мікраэлементамі, і на больш нізкіх мясцінах, дзе ў глебе дастаткова вільгаці, бо каранёвая сістэма ў елак паверхневая, – тлумачаць спецыялісты лясгаса.
У Івацэвіцкім лясгасе на комплексе па вырошчванні лесапасадачнага матэрыялу з закрытай каранёвай сістэмай вырошчваецца рэдкі від – елка блакітная, елка канадская «Коніка», піхта белая «Нордман». У перспектыве – вырошчванне піхты на продаж. Піхта – гэта найноўшы трэнд.
Сёння на комплексе можна запасціся і іншымі дэкаратыўнымі раслінамі, якія круглы год застаюцца зялёнымі. Плантацыі туй і дэкаратыўнага кустоўя засаджаны тут на любы рост і густ, і розных гатункаў. І ўпэўніліся на свае вочы, што сапраўдны цуд можа стварыць ландшафтны дызайнер з дарослых туй. Тут, на тэрыторыі комплексу, створаны такі дызайнерскі малюнак, што, гледзячы на яго, адчуваеш сябе як на курортах Сяродземнамор’я.
Пачым ёлачка
Пачалася рэалізацыя навагодніх дрэў для арганізацый. Гандаль навагоднімі ёлачкамі разгарнуўся з 13 да 31 снежня ў кожным лясніцтве Івацэвіцкага лясгаса. Бліжэй да Новага года, з 24 снежня, пачнуць працаваць ёлачныя базары ў гарадах Івацэвічы, Бяроза, Белаазёрск. У асартыменце ёлачных базараў будуць ёлкі, сосны і ёлкі ў кадках. Рознічныя цэны на лясныя прыгажуні: да 1,0 м – 7,60 руб., ад 1,01 да 2,00 м – 10,10 руб., ад 2,01 да 3,00 м – 12,40 руб. У лясніцтвах елкі можна набыць дзешавей. На ёлкі ў кадках цана вышэйшая – 25 руб., але для дрэўца гэта шанец застацца зялёным і радаваць сваёй прыгажосцю.
С 20 декабря 2021 года Домановский лесхоз начинает реализацию новогодних елей. Деревья можно будет приобрести на торговой площадке производственной базы Домановского лесхоза по адресу: ул. Ленина, д. 4.
Справки по тел. 8 (01645) 9-17-08.
Валянціна БОБРЫК.
Фота Валерыя МІСКЕВІЧАВконтактеFacebookTwitterОдноклассникиLiveJournal