Пасяўная ў нашым раёне стартавала дружна. Усе гаспадаркі вядуць работы па сяўбе ранніх зерневых і зернебабовых культур. 

А пасеяць раннія зерневыя і зернебабовыя культуры сельгаспрадпрыемствы раёна павінны на плошчы 7 250 гектараў. Аб’ём – немаленькі, але ж усе гаспадаркі забяспечаны тэхнікай, насеннем, назапасілі ўгнаенні, маюць сродкі на паліва. Карацей, няма прычын для таго, каб марудзіць з гэтай справай. Земляробаў раёна зараз больш непакоіць татальная адсутнасць дажджоў у сакавіку – некалькі тыдняў глеба не атрымлівае вельмі патрэбнага зараз увільгатнення. Хвалюе, што і ў бліжэйшыя дні ападкаў таксама не чакаецца!

Аксана ЛАШКЕВІЧ, начальнік аддзела арганізацыі вытворчасці ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама.

Поделиться