На помніках і мемарыяльных знаках у месцах воінскіх пахаванняў з’явяцца таблічкі з QR-кодамі.

Плануецца, што 90 помнікаў па раёне «ажывуць» дзякуючы такім QR-кодам ужо ў пачатку мая. Гэта будзе своеасаблівы падарунак для ўсіх нас, людзей, якія цікавяцца гісторыяй вайны ў родным краі.

Так, вам будзе патрэбны тэлефон са спецыяльнай праграмай – сканерам QR-кода, ён ёсць і ў Вайберы, і інтэрнэт. Трэба будзе толькі навесці на графічны малюнак тэлефон, і на экране з’явіцца дакладная інфармацыя аб месцы пахавання, падзеях, пры якіх загнулі ці былі знішчаны пахаваныя, апісанне самога помніка. Зараз інфармацыю яшчэ апрацоўваюць у аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама і ў раённым камітэце ГА «БРСМ».

Далей справа тэхнічная, усе 90 таблічак (яны будуць пластыкавыя) надрукуюць у Бярозаўскай паліграфічнай кампаніі, каштуе адна такая таблічка каля 5 рублёў.

Дарэчы, інфармацыю можна будзе рэдагаваць і дадаваць новыя цікавыя факты, нават калі QR-код ужо будзе дзейнічаць. А гэта значыць, што кожны жыхар раёна можа дапамагчы і падказаць арганізатарам такой патрыятычнай акцыі нешта новае, але дакладнае. Так мы ўсе можам прыняць удзел у акцыі «Захаваем памяць» і напісаць гісторыю для нашай моладзі, якая з радасцю зробіць некалькі клікаў на тэлефоне, каб прачытаць цікавае. А калі прачытае – значыць, нешта абавязкова запомніць. Для таго і робіцца сёння гэтая справа. Пазней мы пакажам пакрокава, як працуюць такія QR-коды.

Кіра ПРАЛЕСКОВА.

Поделиться
webvisor:true });