Да нас у рэдакцыю напісала шматдзетная маці з Івацэвічаў Таццяна Р., якая скардзілася на тое, што цяжка знайсці адзенне дзелавога стылю для хлопчыкаў-падлеткаў гадоў трынаццаці і ростам у 170 см.

«Абышла і «Дзіцячы свет», і на другім паверсе ў мужчынскім аддзеле «Універмага» была… Усе паціскаюць плячыма, раяць пашукаць на рынку. Але ж там адзенне, мякка кажучы, не той якасці… Па навінах гавораць пра новыя калекцыі школьнага адзення, а дзе ж яны? Паспрабуйце з трыма дзецьмі кудысьці паехаць, каб апрануцца да новага навучальнага года – не зусім дзяшовае задавальненне. Я гатовая заплаціць грошы, але за якасныя вырабы, каб і дзіця з задавальненнем насіла», – піша яна.

Каб разабрацца з гэтай сітуацыяй, пад выглядам бацькоў падлетка адправіліся на пошукі адзення для хлопчыка гадоў 12-13 з ростам 170 см і памерам адзення дзесьці 46-48.

Перш-наперш накіраваліся ў магазін «Дзіцячы свет». Школьная форма ёсць у шырокім асартыменце і беларускіх вытворцаў, але складана падабраць тут адзенне, бо хлопцы па росце больш падобныя да мужчын. Старшы прадавец Людміла Касавец паведаміла, што ў пачатку жніўня школьная калекцыя адзення ў магазіне яшчэ папоўніцца, трэба трошкі пачакаць.

– Звычайна попыт на тавары для школы значна павялічваецца бліжэй да сярэдзіны жніўня, але гэты год стаў выключэннем. Магчыма, новаўвядзенні наконт выгляду школьнікаў сталі таму прычынай, – выказала меркаванне Людміла Мікалаеўна. – На хлопчыкаў ростам 170 см і пінжакі, штаны ёсць, але калі яны носяць 42 памер. Кошт пінжака на падлетка – каля 100 руб., і штаны каштуюць ад 35 да 50 руб., кашулі ад 24 да 48 руб. Можам заказаць на фабрыках, з якімі супрацоўнічаем, па індывідуальных лякалах, калі ёсць цяжкасці з падборам касцюмаў. Такое практыкуем.

Наступнай кропкай пошукаў стаў другі паверх з мужчынскім адзеннем «Універмага». Канешне, зразумела, што гэта ўсё ж такі мужчынскі аддзел, але «хто шукае, той знаходзіць». Ёсць штаны на рост 170-176 і памеры адпаведныя – 46-48. колер, як рэкамендуюць – сіні, коштам каля 70 руб. Ёсць касцюмы (штаны+пінжак) – каля 200 руб. Кашулі коштам 25-50 руб. (не забывайце пра сістэму зніжак). Прадавец Жанна Балдзіна расказала, што такая з’ява, калі хлопчыкам набываюць адзенне ў мужчынскім аддзеле, сустракаецца, бо некаторыя падлеткі вельмі рослыя і падабраць
адзенне сярод дзіцячага не выпадае магчымым.

Прайшліся мы і па некаторых прыватных гандлёвых кропках. Зазірнулі, напрыклад, у магазін «Малёк» (ІП Лінцэвіч А. В.) за прывакзальнай плошчай. Гаспадыня магазіна Таццяна паведаміла, што яны з тыдзень таму адкрылі «школьны сезон». Выбар школьнага адзення ёсць на рост да 176 см (краіна-вытворца – Турцыя). Напрыклад, штаны можна набыць ад 39 да 55 руб., кардыганы (ад 29 да 55 руб.), кашулі (ад 29 руб.). На гэтым тыдні, па словах Таццяны Лінцэвіч, чакаецца паступленне школьнага адзення і для падлеткаў больш буйнога целаскладу.

Па каментарый мы звярнуліся да галоўнага тавараведа Івацэвіцкага райспажыўтаварыства Святланы Собка, якая паведаміла, што было новае паступленне тавараў для школы. Наша райспажыўтаварыства супрацоўнічае з такімі прадпрыемствамі, як ААТ «Жлобінская швейная фабрыка», «Славянка», «Купалінка», «Світанак», «Надэкс», «Марк Фармэль», «Ярыліна», «Крыстайл», ПУП «Віва Шык», «БелВілесдэн», ПП «Альбест» і іншымі. памеры адзення разнастайныя, як і іх віды. Ёсць пінжакі, штаны, камплекты для дзяўчынак, джэмперы, кашулі…

– А калі стандартнае адзенне Вам не падыходзіць, не саромейцеся падысці да прадаўца, каб вырашыць пытанне індывідуальна, – параіла Святлана Віктараўна. – Мы заўсёды імкнёмся пайсці насустрач запатрабаванням нашых пакупнікоў.

Компетентное мнение

Светлана ПОТОЦКАЯ, начальник отдела по образованию Ивацевичского райисполкома:

– Разговор о деловом стиле одежды в наших школах идет уже много лет, ведь школа – это официальное учреждение, поэтому от учащихся требуется деловой официальный вид одежды.
А новость о том, что школьная форма может стать обязательной, я воспринимаю только позитивно, ведь это и есть элемент единства, о котором мы все говорим. Кроме того, у каждого учреждения есть уникальная возможность иметь свою форму с отличающим от других учреждений знаком, символом.

Вопрос о единых подходах к одежде делового стиля в учреждениях общего среднего образования нашего района рассматривался на родительских собраниях, заседаниях попечительских советов, обсуждался в родительских чатах.

Также 22 июля делегация района в составе начальника отдела и руководителей учреждений общего среднего образования города приняла участие в презентации моделей одежды делового стиля к 2022/2023 учебному году, представленных ОАО «Полесье», ОДО «Панда», ЗАО «Калинка», которая состоялась в Брестском областном центре молодежного творчества. Организаторами мероприятия была представлена возможность ознакомиться с моделями школьной формы, а также опытом работы учреждений образования области по внедрению делового стиля одежды. Заслуживает внимания опыт некоторых школ г. Бреста по внедрению единого делового стиля одежды для администрации школы как объединяющего и мотивирующего элемента учреждения образования.
Да, возможно, дети в одном учебном учреждении предпочтут ходить в одинаковых пиджаках, в другом – в жилетах, а в третьем администрация и педагоги личным примером единого делового стиля продемонстрируют важность и необходимость внедрения школьной формы.

Эмблемы, значки либо галстуки у каждой школы будут свои. На сегодняшний день некоторые учреждения уже определились с этим, кто-то конкретно определил цвет одежды делового стиля.
Осталось совсем немного времени для реализации принятых решений, и я надеюсь, что с 1 сентября 2022/2023 учебного года мы сможем констатировать внедрение делового стиля одежды среди учащихся школ нашего района. Думаю, единая форма прекрасно дополнит современный образовательный процесс.

Школьны асартымент вывучалі Марыя Сазонава і Валерый Міскевіч (фота).

Поделиться
webvisor:true });