Шмат гадоў у спажыўкааперацыі існуе добрая традыцыя вызначаць лепшых работнікаў гандлю і лепшыя гандлёвыя кропкі. На мінулым тыдні былі падведзены вынікі работы прадаўцоў і калектываў гандлёвых аб’ектаў спажывецкай кааперацыі Брэсцкай вобласці за першае паўгоддзе бягучага года.

Сярод прадаўцоў і калектываў гандлёвых аб’ектаў Івацэвіцкага райста пераможцамі сталі наступныя гандлёвыя аб’екты: першае месца – магазін «Дары прыроды» – загадчыца Людміла Сагановіч; другое месца – магазін «Прадукты» в. Стайкі – загадчыца Ала Суханосік; трэцяе месца – аўтамагазін № 6 – загадчыца Валянціна Быско.

Віншуем з узнагародамі!

Ірына ЯВОРСКАЯ.
Фота з архіва Івацэвіцкага райспажыўтаварыства.

Поделиться
webvisor:true });