Журналісты «ІВ» заўсёды на перадавой, здаецца, ніводная значная падзея, ніводнае мерапрыемства
не праходзіць міма нас. Мы пішам, фатаграфуем, здымаем, каб сфарміраваць для чытача
самую актуальную і цікавую павестку дня. Падшыўка раёнкі, па сутнасці, летапіс, пагартаеш
пад сотню нумароў – і год перад вачыма. Гэта як падчас прагляду сямейнага фотаальбома:
глядзіш, успамінаеш і заўсёды думаеш, тое было быццам учора, а мінуў чарговы год, які праз
некалькі дзён ужо стане гісторыяй. Сёлета мы папрасілі прадстаўнікоў розных сфер вылучыць галоўныя падзеі года і абагулілі інфармацыю. Дык чым запомніцца нам 2023-ці, чаго мы дасягнулі, чаму парадаваліся?
Эканоміка
Па выніках 2023 года чакаецца выкананне ўсіх мэтавых паказчыкаў: па тэмпах росту інвестыцый у асноўны капітал, намінальнай налічанай сярэднямесячнай заработнай платы, сукупных паступленняў даходаў кансалідаванага бюджэту, зніжэнню ўзроўню затрат. Будзе забяспечана выкананне даведзеных заданняў па валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі і будаўніча-мантажных работах.
Таксама забяспечаны выхад на станоўчае значэнне да ўзроўню 2022 года па індэксе фізічнага аб’ёму прамысловай вытворчасці, рознічным тавараабароце. Разам з тым, не будзе забяспечана выкананне задання па экспарце тавараў і ўдзельнай вазе адгружанай інавацыйнай прадукцыі.
Выкананне прагнознага паказчыка па тэмпах росту інвестыцый у асноўны капітал забяспечана за кошт высокай інвестыцыйнай актыўнасці сельскагаспадарчых арганізацый, індывідуальнага жыллёвага будаўніцтва, а таксама рэалізацыі інвестыцыйнага праекта ў прамысловым комплексе раёна.
Адасобленым структурным падраздзяленнем «Івацэвіцкі спіртзавод» ААТ «Брэсцкі ЛВЗ «Бел-алка» ажыццяўляецца рэканструкцыя спіртавой вытворчасці. Акрамя гэтага, ААТ «Івацэвічдрэў» рэалізуе інвестыцыйны праект 1 ATE – 1 праект – «Расшырэнне дзеючай вытворчасці ДСП (Цэх па ламініраванні ДСП)». Таксама прадпрыемства пачало рэалізацыю інвестыцыйнага праекта «Арганізацыя вытворчасці стальніц».
З 20 невыкарыстоўваемых аб’ектаў нерухомай маёмасці камунальнай уласнасці Івацэвіцкага раёна, якія падлягалі ўцягненню ў гаспадарчы абарот (зносу) у 2023 годзе, уцягнута (знесена) 16 (80 %), з іх: сем аб’ектаў маёмасці прадалі на электронных таргах, 9 аб’ектаў спісалі (знеслі).