З самага ранку дзверы ў хату пляменніцы Еўдакіі Кот – Ніны Аляксееўны Хролікавай, дзе ўжо больш за дзесяць год жыве Еўдакія Мікалаеўна Кот, не зачыняюцца: спачатку з віншаваннямі і падарункамі завітала кіраўніцтва раёна, а днём сышлася такая колькасць людзей, што ледзь памясціліся ў пакоі.
Першым з словамі віншавання звярнуўся Дзмітрый Шымановіч, начальнік аддзялення па грамадзянстве і міграцыі аддзела ўнутраных спраў райвыканкама, які пад апладысменты ўручыў новы пашпарт. І хоць Еўдакія Мікалаеўна ўжо не такая гаваркая, як была раней, але з гумарам адказала: «На другі век». «Няхай спраўдзіцца, і мы яшчэ не адзін раз сустрэнемся ў гэтым пакоі», – падумаў кожны прысутны.
З самымі шчырымі і цёплымі пажаданнямі звярнуліся Аляксандр Велікаселец, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, Дзяніс Пакалюк, дырэктара ДУ «Івацэвіцкі ТЦСАН», Пётр Свібовіч, старшыня Жытлінскага сельскага выканаўчага камітэта, Міхаіл Дымовіч, дырэктар УА «Івацэвіцкі дзяржаўны аграрны каледж».
Здароўя, доўгіх год жыцця і такога ж пазітыву жадалі і іншыя госці. Хата напоўнілася песнямі ў выкананні артыстаў ад прадстаўнікоў Івацэвіцкага ГДК і аўтаклуба.
Асобныя словы падзякі – Ніне Аляксееўне, якая з асобай любоўю кожны дзень дорыць клопат і ўвагу сваёй цётцы.
Падрабязнасці чытайце ў газеце «ІВ».
Паліна Сауціна, фота аўтара.