Падрыхтавана глеба пад яравую сяўбу на плошчы 1 418 гектараў. Аднымі з першых гаспадарак у раёне да сяўбы прыступілі: ААТ «Косава», «Мічурынск», «Целяханы-агра» і «Горталь». Засеяна раннімі зерневымі і зернебабовымі 219 гектараў, што складае 3,1 %.

Адначасова ў гэтыя дні ў тэмпе вядзецца гаспадаркамі раёна падкормка азімых культур азотам, якую трэба завяршыць у бліжэйшыя дні. Час прыспешвае, нездарма кажуць: «Веснавы дзень год корміць».

Валерый МІСКЕВІЧ, фота аўтара.

Поделиться