17 верасня – падзея, якая стала адной з самых знамянальных у гісторыі нашай краіны. За гэтай датай – гістарычная справядлівасць для беларускага народа, дзень, калі пачалося ўз’яднанне Заходняй і Усходняй Беларусі.

Гэта свята нагадвае нам пра пераемнасць пакаленняў, непахіснасць, мужнасць і самадастатковасць беларускай нацыі і дзяржаўнасці, моцнай, суверэннай і квітнеючай краіны. І наша з вамі задача – любіць яе, берагчы і абараняць сувэрэнітэт, прыродную, матэрыяльную і духоўную спадчыну, імкнуцца памножыць яе, захаваць традыцыі нашых продкаў, ганарыцца дасягненнямі нашай краіны і ўносіць свой уклад у далейшае развіццё. А поспехам гэтай справы будзе з’яўляцца адзінства народа, бо ў адзінстве – невымоўная сіла духу, згуртаванасць, салідарнасць і паразуменне.

Поделиться