Афіша мерапрыемстваў,

30 июня 2017 - Administrator
article3269.jpg
прысвечаных Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
3 ліпеня, 2017 года, г. Івацэвічы
 
9.00 – цырымонія ўскладання кветак і вянкоў да помніка загінуўшым у Вялікай Айчыннай вайне (сквер па вул. Савецкай, г. Івацэвічы);
11.00-12.00 – ліція на партызанскіх могілках у Гута-Міхаліне, мітынг-рэквіем “Мы гэтай памяці адданы”, ускладанне кветак, вянкоў да помніка загінуўшым партызанам і воінам Чырвонай арміі (урочышча Гута-Міхалін);
10.00-15.00 – запрашае Івацэвіцкі гісторыка-краязнаўчы музей: выстаўкі, прэзентацыі, сустрэчы з цікавымі людзьмі і інш. (Івацэвіцкі гісторыка-краязнаўчы музей);
12.00 – свята паэзіі, прысвечанае 135-годдзю з дня нараджэння Я. Купалы і Я. Коласа “Вобразы мілыя роднага краю” (Івацэвіцкая цэнтральная бібліятэка імя П. Пестрака);
17.00 – шоу-праграма для дзяцей «Беларусь – цудоўны свет дзяцінства» (пляцоўка каля Лядовай арэны);
18.15 – урачыстае адкрыццё свята «Тут любові маёй вытокі» (пляцоўка каля Лядовай арэны);
18.30 – канцэрт заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Ірыны Дарафеевай (пляцоўка каля Лядовай арэны);
20.00 – музычны фэст з удзелам лаўрэатаў і дыпламантаў міжнародных конкурсаў – навучэнцаў і настаўнікаў дзіцячых школ мастацтваў раёна (пляцоўка каля Лядовай арэны);
21.00 – эстрадна-забаўляльная праграма «Са святам, сябры!» (пляцоўка каля Лядовай арэны);
22.55 – агульнарэспубліканская акцыя «Спяваем Гімн разам» (пляцоўка каля Лядовай арэны);
23.00 – святочны феерверк (пляцоўка каля Лядовай арэны).
З 16.00 у раёне Лядовай арэны пачынаюць працаваць гандлёвыя кропкі, атракцыёны.
Аргкамітэт.
Комментарии (0)
Добавить комментарий