Паважаныя жыхары Івацэвіччыны!

30 июня 2017 - Administrator
article3270.jpg

 Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!

 Гэта свята ўсіх, хто ганарыцца сваёй краінай, шануе яе гісторыю, хто сваёй працай і талентам дапамагае нашай роднай зямлі развівацца і квітнець.
Наша краіна прайшла цяжкі і доўгі гістарычны шлях да зацвярджэння дзяржаўнасці і суверэнітэту, адстаяўшы права самастойна вырашаць свой лёс і будаваць будучае. Гэтае свята заваёвана подзвігамі тых, хто не шкадаваў сваіх жыццяў, змагаўся за незалежнасць Радзімы ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Дарагія ветэраны і ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны! Дзякуем за тое,  што вы змаглі выстаяць, абаранілі краіну ў гады ваеннага ліхалецця і аднавілі яе ў пасляваенныя гады. Вы, нашы вызваліцелі, падарылі нам самае дарагое, што можа быць у чалавека,  – жыццё і свабоду. 
Незалежнасць нашай краіны – гарант умацавання яе эканомікі, развіцця навукі і культуры, паляпшэння дабрабыту нашага народа. Гэты дзень у сэрцы кожнага, хто ведае цану міру, хто вышэй за ўсё ставіць гонар і свабоду сваёй Айчыны.

Ад усёй душы жадаем усім жыхарам раёна моцнага здароўя, шчасця, дабра, дастатку,  веры ў свае сілы, поспехаў у справах і пачынаннях дзеля росквіту роднай Беларусі. Няхай заўсёды будзе мірнае неба над намі! Са святам!
Раённы выканаўчы камітэт.
Прэзідыум раённага Савета дэпутатаў.
 
Комментарии (0)
Добавить комментарий