Колькасць зваротаў зменшылася

27 февраля 2015 - Administrator
article1536.jpg

 25 лютага старшыня райвыканкама Анатолій Ткачук правёў “прамую тэлефонную лінію” па пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна.


За гадзіну да кіраўніка раёна звярнулася трое жыхароў з розных населеных пунктаў Івацэвіччыны. Першы тэлефонны званок паступіў з в. Вялікая Гаць. Мясцовы жыхар скардзіўся на супрацоўнікаў Івацэвіцкага РАУС, дзеянні якіх, на яго думку, былі неправамернымі. А вось жыхарка г. Івацэвічы занепакоена актыўным рухам па вул. Камуністычнай райцэнтра велікагрузных аўтамабіляў. Жанчына турбуецца не толькі пра стан дарожнага пакрыцця пасля такіх раз’ездаў, а і экалагічную сітуацыю ў жылым сектары. Яшчэ адзін зварот закрануў дарожную тэму, але ўжо па пытанні добраўпарадкавання вуліцы Савецкай і аднайменнага завулка ў аг. Любішчыцы. Усе пытанні ўзяты на кантроль.


Як паказвае аналіз паступіўшых зваротаў на “прамую тэлефонную лінію” са старшынёй райвыканкама за апошні час, іх колькасць значна зменшылася. Гэта сведчыць, што звароты грамадзян своечасова разглядаюцца кампетэнтнымі службамі на месцах. Даюць плён і штотыднёвыя “прамыя тэлефонныя лініі” па суботах, якія з 17 студзеня бягучага года арганізоўваюцца Мінскім гарвыканкамам і аблвыканкамамі, а таксама паралельна старшынямі гарадскіх і раённых выканаўчых камітэтаў, іх намеснікамі і кіраўнікамі спраў. Арганізацыя правядзення такіх “прамых тэлефонных ліній” накіравана на павышэнне эфектыўнасці работы са зваротамі грамадзян, выкараненне фактаў бюракратызму, а таксама для неадкладнага вырашэння праблемных пытанняў, якія ўзнікаюць у людзей. Усяго падчас такіх ліній у райвыканкам ужо паступіла 12 зваротаў.

Аляксандра ДЖЭЖОРА.

Комментарии (1)
Добавить комментарий RSS-лента RSS-лента комментариев