Неабходна захаваць тэмпы развіцця…

2 мая 2017 - Administrator
article3116.jpg

 21 красавіка адбылося чарговае пасяджэнне райвыканкама, на якім было разгледжана чатыры пытанні. Галоўнае з іх –  “Аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця Івацэвіцкага раёна і выкананні  бюджэту Івацэвіцкага раёна ў першым квартале 2017 года”. Вёў пасяджэнне старшыня райвыканкама Аляксандр Грыцук, а пры разглядзе першага пытання прысутнічаў Аляксандр Пузік, начальнік упраўлення кантролю галін гаспадаркі і грашова-крэдытнай сферы Камітэта дзяржаўнага  кантролю Брэсцкай вобласці.


Па выніках работы за першы квартал бягучага года раёнам забяспечана выкананне ключавых паказчыкаў: экспарту тавараў, экспарту паслуг, колькасці працаўладкаваных грамадзян на нанава створаныя рабочыя месцы (за кошт стварэння новых прадпрыемстваў і вытворчасцей), па прыцягненні прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове, задання па тэмпе росту вытворчасці валавай прадукцыі сельскай гаспадаркі, індэксу фізічнага аб’ёму прамысловай вытворчасці, тэмпе росту будаўніча-мантажных работ, стварэнні суб’ектамі малога прадпрымальніцтва новых мікра- і малых арганізацый і новых працоўных месцаў, задання па ўводу ў эксплуатацыю жылых дамоў за кошт усіх крыніц фінансавання. Не выканана заданне па тэмпах росту рознічнага тавараабароту праз усе каналы рэалізацыі. Выкананне склала 96,3 працэнта пры заданні на першы квартал 100,5 працэнта. 

Даходы кансалідаванага бюджэту раёна за справаздачны  перыяд склалі 13493,8 тыс. рублёў, гэта 116,5 працэнта да  ўзроўню аналагічнага перыяду мінулага года. Расходы бюджэту раёна прафінансаваны на суму 14707,4 тыс. рублёў.
Нягледзячы на станоўчую дынаміку па шэрагу кірункаў работы, на думку старшыні райвыканкама Аляксандра Грыцука, заспакойвацца нельга. Наадварот, трэба максімальна ўзмацніць кантроль за выкананнем даведзеных паказчыкаў, прадумаць да дробязей алгарытм дзеянняў пры рэалізацыі запланаваных мерапрыемстваў, каб  спрацаваць без страт, пры гэтым не забываючы  пра якасць  выканання пастаўленых задач і выканаўчую дысцыпліну на месцах. Галоўная задача – захаваць тэмпы сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна, каб мець дастойныя рэзультаты як па выніках першага паўгоддзя, так і на канец года. 

Падчас пасяджэння таксама былі разгледжаны пытанні аб выніках ацяпляльнага сезона і задачах па падрыхтоўцы народнагаспадарчага комплексу раёна да работы ў асенне-зімовы перыяд 2017-2018 гадоў, аб аптымізацыі сеткі ўстаноў адукацыі і аб упарадкаванні сеткі і штатаў устаноў культуры. Па ўсіх разгледжаных пытаннях былі прыняты адпаведныя рашэнні.
Аляксандра ДЖЭЖОРА.
 
Комментарии (0)
Добавить комментарий