Прэзідэнт Беларусі на Брэстчыне

10 августа 2017 - Administrator
article3354.jpg

 Аляксандр Лукашэнка наведаў Івацэвіцкі раён у рамках рабочай паездкі на Брэстчыну

10 жніўня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка наведаў хлебнае поле ААТ “Квасевічы”, дзе яму далажылі аб сацыяльна-эканамічным развіцці гаспадаркі і рэгіёна, аб ходзе ўборкі ў гаспадарцы ў прыватнасці, і ў цэлым у Івацэвіцкім раёне і Брэсцкай вобласці. Прэзідэнт адзначыў актывізацыю ходу ўборачнай кампаніі, але запатрабаваў паскорыць тэмпы.

“Адчуваю, што ў уборку добра ўсе ўцягнуліся, нікога папракаць не трэба, але 10-15% хуткасці трэба дадаць”, – сказаў Аляксандр Лукашэнка.

У гэты дзень, на час здачы газеты ў друк, хлебаробы Брэстчыны першымі ў краіне набліжаліся да 1 млн тон намалоту. Па вобласці зерневыя былі скошаны і абмалочаны на 80 працэнтах плошчаў. Агульны намалот чакаецца ў памеры 1,2 млн тон зерня.

 

Асобна кіраўнік дзяржавы спыніўся на забеспячэнні гаспадарак палівам. Аляксандр Лукашэнка даручыў кантраляваць яго эфектыўнае выкарыстанне.

Прэзідэнт азнаёміўся з тэхналагічнымі працэсамі уборкі збожжавых і саломы.

“Мы пад 10 млн тон збожжавых можам сабраць разам з рапсам і кукурузай. Сёння да вечара мы палову хлеба ўбяром”, – сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Як далажыў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц, да 20 жніўня завяршыць уборку павінны ўсе вобласці, за выключэннем Віцебскай.

 

Прэзідэнту было даложана, што дзяржаўны заказ па збожжы будзе выкананы ў поўным аб'ёме. “Мы 860 тыс. тон хочам нарыхтаваць. Давайце дамовімся, што да 1 млн тон, можа быць, крыху больш. Але добры хлеб, калі ёсць жаданне прадаць, трэба забраць і правесці абмен старых рэзерваў – мінулага, пазамінулага гадоў. Стары трэба аддаць на корм, а закласці з новага ўраджаю, таму што збожжа добрае ў гэтым годзе", – даручыў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт наведаў рэканструяваную малочнатаварную ферму “Квасевічы” ў Івацэвіцкім раёне. Кіраўніку дзяржавы далажылі аб выкананні яго даручэнняў па рэканструкцыі і тэхнічным перааснашчэнні жывёлагадоўчых ферм, вытворчасці экспартна арыентаванай прадукцыі.

 

Аляксандр Лукашэнка даручыў завяршыць будаўніцтва малочнатаварных ферм у краіне за 2017-2018 гады. “У нас іх няшмат засталося. Трэба прыкладна $ 80 млн, але гэта па падліках. А пачнём будаваць, дык і ў $ 50 млн укладзёмся, – сказаў Аляксандр Лукашэнка. – Гэтыя фермы мы павінны пабудаваць у гэтым і наступным годзе”.

 

Таксама Аляксандр Лукашэнка наведаў хлебнае поле ААТ «Косава», дзе сустрэўся з сямейным экіпажам Ірыны і Мікалая Харужых, а затым – малочнатварную ферму "Старажоўшчына" гэтай гаспадаркі.

Па матэрыялах БелТА.

Фота БелТА.

Падрабязней аб наведванні Прэзідэнтам Івацэвіцкага раёна чытайце ў наступным нумары “ІВ”.

 

Комментарии (0)
Добавить комментарий