Р. Б. Жук – намеснік старшыні райвыканкама

26 мая 2017 - Administrator
article3179.jpg

 З 22 мая 2017 года на пасаду намесніка старшыні райвыканкама, начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Івацэвіцкага райвыканкама назначаны Раман Барысавіч Жук.


Нарадзіўся Раман Барысавіч 31 сакавіка 1981 года ў в. Нагорная Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Мае вышэйшую адукацыю. У 2003 годзе скончыў УА “Гродзенскі дзяржаўны сельскагаспадарчы інстытут”, а ў 2016 годзе – Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Сваю працоўную дзейнасць пачынаў у Івацэвіцкім раёне, з мая 2003 года  працаваў аграномам па кормавытворчасці ў калгасе “Даманава”, а з чэрвеня 2003 года па 2007 год тут жа галоўным аграномам. З 2007 года ўзначальваў СВК “Уздзенскі” Уздзенскага раёна Мін-
скай вобласці, а з 2011 года па студзень 2017 года – дырэктар ААТ “Уздзенскі”.

Раман Барысавіч Жук з’яўляецца дэпутатам Уздзенскага раённага Савета дэпутатаў 27 склікання. 
Жанаты, выхоўвае сына.
Комментарии (0)
Добавить комментарий