Рабочая паездка ў Брэсцкую вобласць

16 июня 2017 - Administrator
article3234.jpg

 13 чэрвеня пад кіраўніцтвам Старшыні  Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, упаўнаважанага прадстаўніка Кіраўніка дзяржавы па Брэсцкай вобласці  Міхаіла Мясніковіча адбылася выязная нарада ў Івацэвіцкім і Іванаўскіх раёнах па пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця Брэсцкай вобласці за чатыры месяцы і чакаемых рэзультатах  за першае паўгоддзе 2017 года, а таксама  перспектывах развіцця аграпрамысловага комплексу рэгіёна.


У рабоце  выязной нарады, якая прайшла ў малой зале Івацэвіцкага райвыканкама, прынялі ўдзел Старшыня Брэсцкага аблвыканкама Анатолій Ліс, кіраўніцтва Івацэвіцкага, Бярозаўскага і Пружанскага раёнаў, а таксама кіраўнікі шэрага сельскагаспадарчых прадпрыемстваў з вышэйзгаданых  раёнаў.
З дакладам перад прысутнымі выступіў старшыня камітэта эканомікі Брэсцкага аблвыканкама Міхаіл Бацэнка. Як адзначыў выступоўца, па выніках студзеня-красавіка бягучага года вобласцю выкананы ўсе ключавыя паказчыкі эфектыўнасці дзейнасці, устаноўленыя Урадам. Паказчык па валавым рэгіянальным прадукце склаў 101,4% пры заданні на 1-е паўгоддзе 100,9%, прадукцыйнасць  працы па ВРП – 102,9% пры заданні – 101,4%, экспарт тавараў і экспарт паслуг (без уліку рэспубліканскіх арганізацый) адпаведна склалі 126,4% пры заданні 102,4% і 109,4% пры заданні – 102,5%, прамыя замежныя інвестыцыі на чыстай аснове за студзень-сакавік 2017 года склалі  39,4 мільёна долараў ЗША, або  131,3 %  да задання на першы квартал, на нанава створаныя працоўныя месцы за кошт стварэння новых вытворчасцяў на прадпрыемствах працаўладкавана 1564 чалавекі – гэта 111,7% да задання на першы квартал бягучага года. У цэлым наглядаецца станоўчая дынаміка па ўсіх відах дзейнасці рэальнага сектара эканомікі. Аднак, ёсць і шэраг праблемных пытанняў, якія былі акрэслены падчас  выступлення і на якіх дэталёва спыніліся ўдзельнікі  нарады. 

Як падкрэсліў Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, упаўнаважаны прадстаўнік Кіраўніка дзяржавы па Брэсцкай вобласці  Міхаіл Мясніковіч, пытанні занятасці насельніцтва з’яўляюцца прыярытэтнымі і павінны быць на кантролі ў кожнага кіраўніка раёна, бо ад гэтага залежыць дабрабыт людзей і іх сем’яў.  Нельга забываць і пра інвестыцыі ў актыўную частку фондаў: без мадэрнізацыі вытворчасцяў і набыцця новай сучаснай тэхнікі прадпрыемствы не змогуць выпускаць канкурэнтназдольную прадукцыю. А дапусціць гэтага нельга.  
Падчас нарады таксама быў заслуханы шэраг кіраўнікоў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў,  былі  падведзены вынікі работы і пастаўлены канкрэтныя задачы перад кіраўніцтвам вобласці. У гэты ж дзень падобная нарада прайшла і ў Іванаўскім раёне.
Аляксандра ДЖЭЖОРА, 
Валерый МІСКЕВІЧ (фота).
Комментарии (0)
Добавить комментарий