У рамках адзінага дня інфармавання

23 марта 2015 - Administrator
article1590.jpg

 19 сакавіка адбылася сустрэча калектыву Івацэвіцкага філіяла ААТ “Экран” з міністрам юстыцыі Рэспублікі Беларусь Алегам Сліжэўскім.

Сустрэча ладзілася ў актавай зале прадпрыемства і ўдзел у ёй таксама бралі памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – галоўны інспектар па Брэсцкай вобласці Дзмітрый Гобараў, старшыня райвыканкама Анатолій Ткачук, начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Каліноўскі і выконваючы абавязкі генеральнага дырэктара ААТ “Экран” Міхаіл Чарнін.

У сваім выступленні Алег Сліжэўскі расказаў аб галоўных кірунках работы міністэрства юстыцыі, выказаў гатоўнасць адказаць на пытанні ў межах сваёй кампетэнцыі. Дзмітрый Гобараў заклапочаны станам спраў на прадпрыемстве. На яго думку кіраўніцтву філіяла трэба больш актыўна працаваць над вырашэннем праблемных пытанняў. А вось аб шляхах выхаду са склаўшайся сітуацыі і перспектывах развіцця ўсяго прадпрыемства гаварыў у гэты дзень Міхаіл Чарнін. Усе жадаючыя маглі задаць хвалюючыя іх пытанні.
Пасля сустрэчы з калектывам госці пабывалі на вытворчасці прадпрыемства.
Аляксандра ДЖЭЖОРА, фота Валерыя МІСКЕВІЧА.
Комментарии (0)
Добавить комментарий