З “Вертыкалі” – з першым і трэцім месцамі

31 октября 2016 - Administrator
article2762.jpg

 XVII абласная спартакіяда “Вертыкаль-2016” сярод работнікаў выканаўчых і распарадчых органаў, а таксама сілавых структур Брэстчыны, адбылася ў Брэсце 29 кастрычніка.

Мерапрыемства сёлета сабрала 36 каманд, брала ўдзел у ёй і дэлегацыя Івацэвіцкага раёна ў складзе дзесяці чалавек.

 
Усяго спаборніцтвы ў рамках спартакіяды праходзілі па дзевяці відах спорту – плаванні, міні-футболе, валейболе, більярдзе, настольным тэнісе, дартсе, кулявой стральбе, шахматах і шашках. Каманды Івацэвіцкага раёна па більярдзе і шашках выйшлі ў фінал па выніках занальных спаборніцтваў і паказалі ў Брэсце наступныя рэзультаты: намеснік старшыні райвыканкама Андрэй Рэгес заняў першае месца ў більярдзе, а галоўныя спецыялісты аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Віталій Доптух і Аксана Равенка ў камандным першынстве па шашках узялі “бронзу” – у іх трэцяе месца. Акрамя таго, прадстаўнікі нашага раёна ўдзельнічалі ў спаборніцтвах па плаванні, дартсе, а таксама спаборніцтвах сярод старшынь рай- і гарвыканкамаў, але ў гэтых дысцыплінах прызавых месцаў не занялі. 

Падчас цырымоніі адкрыцця “Вертыкалі-2016” удзельнікаў спартакіяды віталі старшыня Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта Анатолій Ліс і старшыня Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта Аляксандр Рагачук. Спартакіяда праводзілася з мэтай павышэння эфектыўнасці фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работы ў органах дзяржаўнага кіравання, а таксама  для папулярызацыі здаровага ладу жыцця сярод работнікаў дзяржапарату. 

29 кастрычніка ў Пружанах прайшоў Міжнародны валейбольны турнір, у якім брала ўдзел зборная каманда Івацэвіцкага раёна па валейболе. У рэзультаце ўпартай барацьбы яна заняла другое месца. Віншуем нашых спартсменаў!
Сяргей ГЛУШЭНЯ, загадчык сектара спорту і турызму аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. 
Комментарии (0)
Добавить комментарий